СХОД м. 1. Усход (сонца). Запясочча. 2. Апошняя квадра месяца. Тураў.
СХОДЖВАЦЦА незак. Пачынаць дзейнічаць, шумець. Погода будзе, вёцёр сходжваецца. Старажоўцы.
СХОДЗІЦЦА незак. Сыходзіцца. Сходзяцца, дзівяцца, як ее зробіць, ту борону. Мачуль. От у нас ото сходзіцца рэка з Сцвігою ў однэ место. Пагост. Наш розговор іс полескім не сходзіцца. Запясочча.
СХОДЗІЦЦА зак. Пачаць дзейнічаць, шумець. А сходзіўса вёцёр, а грымота, а плескота! Дварэц.
СХОДЗІЦЬ незак. Узыходзіць. Сонцэ ужэ сходзіць. Хотамель. Попадае просо у той роўчак да не сходзіць. Мачуль. Узнікаць. Не сходзі перэд вочыма! Запясочча. зак. Схадзіць. Кажну ноч сходзіць у рыбу і сходзіць. Старажоўцы.
СХОДКІ, СХОДЦА мн. Прыступкі (у ганку). По сходцах на берэг зыйдзі, не плыгай. Пагост. Сходкі. Альпень.
СХОДНО прысл. Сходна. Сходно оны хату купілі. М. Малешава.
СХОДУ прысл. Адразу. І сходу чоловека обгнюсіць, зганіць нізашчо. Луткі.
СХОДЫ мн. 1. Прыступкі. Сходы у лёх с каменю пороблены. Мачуль. 2. Менструацыя. От сходоў душыца, ромашкі. Луткі.
СХОПІЦЦА зак. 1. Усхапіцца. Ох, схопіласа я, аж ужэ товар гоняць. Азяраны. Бура веліка схопіласа. Хачэнь. 2. Збегчыся, сесці. Молоко схопілосо, скіпелосо ужэ. Дварэц.
СХОПІЦЬ зак. Ухапіць, узяць. Мы свое сено схопілі до дожджа. В. Малешава. А хай ёго хоп схопіць! М. Малешава. Мороз схопіў хорошэ! Сямігосцічы.
СХОРЭМАЦЬ зак. Зрабіць рэч абы-як. Сяку-таку кошыцу схорэмалі і пошлі у тую канаву, то за час наловілі мо пуд уюноў. Луткі.
СХОЦЕЦЦА зак. Захацецца. Схоцелоса і мне купіць вулея. Мачуль.
СХОЦЕЦЬ зак. Захацець. Надо схоцець — і навучысса. Цераблічы. А схочэ помогці, то поможэ. Мачуль. Кажнэ слово ек схочуць, то пропусцяць у пласцінку. Запясочча.
СХУДНЕЦЬ зак. Пахудзець. Шось ты схуд, стано-
114 👁