верна Белорусь, перэдаюць, дожджэ, а у нас сушына. Старажоўцы.
СУШЫЦЦА незак. Сушыцца. Это золото вуходзіць сушыцца (з казкі). Бярэжцы. На дворэ повесіла сушыцца. Пагост.
СУШЫЦЬ незак. Сушыць. У гумне не було сушні, то зерно сушылі на дзеругах. Дварэц. Перш дождж пойдзе, далей сушыць. Бярэжцы.
СХАВАНЬ, СХОВАНЬ ж. Захаванне, схованка. Маня дала грошы на схавань мне. Хотамель. З Малешова завезлі у Корочычы на схавань. Луткі. Под ложком не сховань. Хачэнь.
СХАВАНЬЕ н. Схованка. Етэ схаванье у мене таке. Запясочча.
СХАВАНКА ж. Тое ж. Аздамічы.
СХАВАНЫ дзеепрым. Схаваны. Акраз половіну схаваны месец. Запясочча.
СХАВАЦЦА зак. Схавацца. Нема дзе од дожджў схавацца — однэ гало. Верасніца. Нема сховацца дзе от сонца. Цераблічы.
СХАВАЦЬ зак. Схаваць. Ну, побачыў, шо немцы йдуць, так узяў да схаваў у курэнё того аўтомата. Бярэжцы. На могліцах у краёчку ёго сховалі. Луткі.
СХАПАЦЦА, СХАПВАЦЦА, СХОПВАЦЦА незак. Усхоплівацца. Дождж ідзе, то бульбашкі схапаюцца, доўго будзе дождж. Сямурадцы. Дзеці схапваюцца рано. Луткі. Ніткі крутые, сукруткі схопваюцца. Сямігосцічы. Збірацца, згушчацца хутка. Пры удару кроў схопваецца ў грудку, то боліць. Луткі.
СХВАТВАЦЦА незак. Тое ж. Бунькі схватваюцца на калюгах. Рубель.
СХВОРАНЫ дзеепрым. Збалелы. У схвораного чоловека нема ужэ аніякого клёку. Луткі.
СХІЛІСТЫ прым. Пахілы. Цветы некіе схілістые ростуць. Хачэнь.
СХІНДРЫЦЦА зак. экспр. Зрабіцца худым, мізэрным. Я цебе еле познала, вельмі схіндрыласа. М. Малешава.
СХІЛІЦЦА зак. Схіліцца. Вёрба схіліласа, а я, молода, зажурыласа (з песні). Сямурадцы.
СХІЛІЦЬ зак. Схіліць. Кінуў косу на травоньку, схіліў, склоніў головоньку (з песні). Пагост.
77 👁