СУХОТЫ мн. Сухоты. Кажуць, багон помогае, ек етые сухоты нападаюць. Бярэжцы.
СУХОЎЯЛКА м. і ж. Хударлявы чалавек. Запясочча.
СУХОЦКІ прым. Вельмі худы. Сухоцкі — у кого чэрэва нема. Сямігосцічы.
СУХОШЧЭЛЕПУ прым. Тое ж. Такі сухошчэлепы, аж страшно гледзець. Луткі.
СУЧАРЫНА ж. экспр. Сука. Луткі.
СУЧЕ н. зб. Галіны, скруткі на крута спрадзенай нітцы і інш. Луткі.
СУЧКА ж. Сучка. Я не хочу, коб на мене собакі брэхалі, хай хоць одна сучка (жарт). Старажоўцы. Хлопцы дзело робілі, чэрвіву сучку лупілі, забулі ножа ўзяць, да мусілі зубамі рваць (жартоўная песенка да забіякаў). Пагост.
СУЧОК м. 1. Хвосцік гарбуза. У гарбузе сучок одбіўса. Луткі. 2. Скрутак на крутой нітцы. Верасніца. Згорнуцца у сучок. Скурчыцца. Запясочча. У сучку. Курчам. Ужэ думала, шо вона у сучку, зморозіў мороз. Запясочча.
СУЧЫЦЬ незак. Сукаць. Это сукайло сучыць цэўкі. М. Малешава.
СУЧЭНЫ прым. Суканы, кручаны. Одзін дубец у одну сторону сучэны, а другі у другу сторону. Запясочча.
СУЧЭНЯ н. Шчаня. Альшаны. Памянш. сучэнятко. Сучэнятко вішчыць коло ног. Луткі.
СУШ ж. 1. Сухое надвор'е. Там у Казастані суш, сп'ёка, дыхаць нечым. Луткі. 2. Вашчына без мёду. Запясочча.
СУША ж. 1. Сухое надвор'е. У Белорусі век сушы не було. В. Малешава. Ліпа воды боіцца, а ўяз не боіцца ні воды, ні сушы. Хачэнь. 2. Суша. Нема болот, суша ужэ стала. Сямігосцічы.
СУШНЯ ж. Сушылка. Сушня — дзе лён сушаць. Запясочча.
СУШЧЫ прым. Сушча праўда. Вельмі дакладныя звесткі. Я роскажу вам сушчую праўду. Сямігосцічы.
СУШЧЫК м. экспр. Хударлявы чалавек. Луткі.
СУШЫНА ж. Вялікая суш, вельмі сухая мясціна і інш. У нас і одзін дошч не ўпаў, сушына зробіласа! В. Малешава. Просто до Крэмного іці сушына! Дварэц. Там сушына, а гэтты о коло канавы гразё! Мачуль. Се-
76 👁