СУСТРЭЧАЦЬ незак. Сустракаць. Сустрэчае ёго екіто чоловек. Бярэжцы.
СУТКІ, СУДКІ мн. 1. Вузкі прамежак паміж будынкамі, хатай і плотам. Як хоромы блізко стояць, то ў серэдзіне суткі. Луткі. У судкі запрэцца конь да не вувернецца аніяк. Там жа. 2 суткі. Суткі. Стояло сено трое суток у копах. М. Малешава.
СУТОН, СУТОНЬ, СЫТОН м. Тонкі лядок на вадзе. Ек сутон становіцца, то поломімо той лёд да мочом коноплі. М. Малешава. Сонцэ подымаецца, то сутон ростае. Пагост. Стаў сытон поўз берэгі. Аздамічы. Сутонь. Рамель.
СУТОНЕЦЬ незак. Цямнець. Под вечор ужэ сутонее. В. Малешава. Святлець. Только почынае сутонець раніцою. Запясочча.
СУТОРГА ж. Сутарга. Суторга схопіць у холодной водзе і готоў утонуць. Альшаны. Ек суторга, то зробіцца рука ці нога, ек пранік. Сямурадцы.
СУТУЛЫ прым. Сутулы. Сутулы, колі голова у плечы от жызні. Пагост.
СУХІ прым. 1. Сухі. У сухіе годы уюн зашываецца у гразь. Луткі. Сыну послала посылку сухое рыбу. Пагост. 2. Худы. Вон сухі-сухусенькі, ек на вінту круціўса. Луткі. Сухі Стахей по хаці скачэ (загадка). Венік (адгадка). Старажоўцы. △ Сухі вороток. Прыстасаванне для сцягвання ў ваду бярвення і выцягвання іх з вады. Сухі вороток веліку сілу мае. Дварэц.
СУХМЕЛЬ ж. Суша. Хотамель.
СУХО н. Суша. По суху ехаў і прыехаў до рэкі. Луткі. Конь ужэ выскочыў на сухо. Дварэц. Уся земля у іх у сусі, у рэмёльцоў. Мачуль. Ложыце конец поўз сухо. Альшаны. 2 прысл. Суха. Летось поўлета було сухо. Тураў.
СУХОВЕЯ ж. Сухавей. Веліка жара, суховея така. Верасніца.
СУХОЕЖКА ж. Сухамятка. Это у цебе сухоежка, шо жолудок боліць. В. Малешава.
СУХОПУЦЬЕ н. Суша. Аздамічы.
СУХОРЭБРЫ прым. Кашчавы, вельмі худы. Лешч сухорэбры, тонкі соўсім. Цераблічы.
СУХОСТОЙ м. Сухастой. Сухостою наломім, шыгі, накладом огню. Хачэнь. Сухостой у строй не ідзе, только дрова. Запясочча.
85 👁