Старонка 119
◀ / 425 ▶
СУПІЦЬ незак. Насупліваць, нахмурваць. Супіць вочы малэ, а не плачэ, такі харакцер. Пагост. СУПОЛЬНІЦА ж. Агульная работа, суполка. Хотамель. СУПОНЯ ж. Супоня. Супоня порваласа, возмі волочку да засупонь хомута. Верасніца. Запрог, а супоні конь не дае зацегнуць. Луткі. СУПОРЫШЧЭ н. Задышка з хрыпам у малога дзіцяці. Запясочча. СУПЯЧЫЦЦА незак. Працівіцца, пярэчыць. Шо ты супячысса, сераўно нічого не докажэш. Сямурадцы. Даём ёму поручэнье, а вон супячыцца. Рамель. СУПЯЧЫЦЬ незак. Пярэчыць. Луткі. СУР'ЁЗНЫ прым. Суровы. Вона — ах мой Іваночко! А вон такі сур'ёзны да б'е ее. В. Малешава. СУРМІЛО м. экспр. Непрыветны, змрочны, павольны чалавек. Альшаны. СУРОВУ прым. Нябелены (пра ніткі, палатно). Суровою ніточкою обкруцім панчоху, коб не спадала, і добрэ. Хачэнь. СУРОВУ прым. Сур'ёзны. Сурову чоловек не скажэ гэ! Цераблічы. СУРОЧЫЦЬ зак. Сурочыць. Можэ хто сурочыў таку красавіцу! М. Малешава. СУРНО н. экспр. Сука. Луткі. СУСЕД м. Сусед. Сусед на коровая звала с кажное хаты. Пагост. Грошы позычыў у суседоў. Суседы блізкіе — ворогі цяжкіе (прымаўка). Пусці суседа у хату, а сам з хаты (прымаўка). Як сам спіш до обеда, то чого зловаць на суседа (прымаўка). Хачэнь. СУСЕДЧЫН прым. Суседаў. Суседчыные йдуць качкі коло двора. М. Малешава. Суседчын сын браў косу. Пагост. СУСЕДКА ж. У городзі суседка з суседкою не бачацца. М. Малешава. СУСЛА ж. Лядзяк. Намерзло суслоў на стрэхах. Запясочча. Соска з хлебнага мякішу. Поссаў, а дале суслы не схоцеў. Сямігосцічы. Зблытаны лён. Запясочча. СУСТАВЕЦ м. Костачка. Сустаўцы перэбіла на руках. Аздамічы. СУСТОІЦЦА зак. Адстаяцца. Нехай сустоіцца молоко, не ворушэце ёго. Кароцічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 425 ▶