СУМІРЫЦЦА зак. Уціхамірыцца. Сумірыліс воны, перэсталі бунтоваць. Верасніца.
СУМІРЭНЬЕ н. Уціхамірванне. Вуехаў отрад на сумірэнье. Верасніца.
СУМЛЕВАЦЦА незак. Сумнявацца. Позыч, не сумлевайса, отдам. Кароцічы.
СУМНО прысл. Сумна. Ек сам жыве чоловек, то сумно. Хачэнь.
СУНДАЧЫЦЬ незак. экспр. Набіраць многа. Рыбу сундачыць і сундачыць — цэлы мех насундачыў! Верасніца.
СУНДУК м. Сундук. Наклала поўны сундук краму! Хачэнь. Сундукі плелі с сілегі. Аздамічы.
СУНІМАЦЬ незак. Супакойваць. Сунімі дзіця, шоб не брышковало. Аздамічы.
СУНІЦЫ мн. Суніцы. Суніцы, ек клубніка, только меншые. Знаменка. 2. Клубніцы. Купіў суніц ведро за восем рублей. В. Малешава.
СУНІЧНІК м. Расліны суніц, клубніц. Альпень.
СУНОЖАЦЬ незак. Світаць; цямнець. Устала, ек почало суножаць. Аздамічы. Начынае ужэ суножаць на вечор. Там жа. Суножае, як онно на дзень занімае. Цераблічы.
СУНОЗА, СУНОГА ж. Штыр, спіца, засаўка (у ярме, лапці пры пляценні, вушах бочкі і інш.). Аздамічы. Суноrа. Луткі. Памянш. сунозка. Запясочча.
СУНУЦЦА незак. Сунуцца, паволі рухацца. Копіца сунецца по куп'ю к стожку уся. Альпень. Ох, хмара сунецца веліка! Верасніца.
СУНУЦЬ зак. Сунуць, пайсці грамадой. Ешчэ месец, да зарэ сунуць у журавіны. Бярэжцы. От цёмно, хот ты у око сунь! Луткі.
СУНЯЦЦА зак. Спыніцца. А шохвёрочко мілы, суніміса, я вулезу! Сямігосцічы.
СУПЕРЭЧЫЦЬ незак. Супярэчыць, ставіцца адмоўна. Мамо, не суперэчце, нехай берэ. Хачэнь.
СУПЕСКОВАТЫ прым. Супясчаны. Ек у сівом глёю е супесок, то тэ поле супесковатэ. В. Малешава.
СУПЕСОК м. Зямля з прымессю пяску. Есць у нас чорнозём і есць супесок. Луткі.
СУПІЦЦА незак. Хмурыцца, змрачнець. М. Малешава.
78 👁