сходзяцца, а чоловек з чоловеком стыкнецца. В. Малешава.
СТЫКНУЦЬ зак. Усторкнуць. На-ка стыкні сало на рожон. Луткі. Стыкні на ногі тые окраўкі да збегай. Верасніца.
СТЫЛЫ прым. Застылы, мёртвы. Шоб цебе мулі стылого да холодного! (праклён). Хачэнь. Чо поворочваешса, бы стыла? Запясочча.
СТЭП м. Стэп. У лесі зробілі ужэ стэп у нас, нема лесу. Хачэнь.
СТЭРНЯ ж. Сцерлядзь. Стэрня не наша рыба, заплуўна. Пагост.
СУБОТА ж. Субота. Будзеце до суботы у нас? Сямурадцы. Δ Красна субота. Субота перад вялікаднем. Прышоў вон перэд самым велікоднем, у красну суботу. Сямурадцы. Помінальна субота. Субота памінання продкаў. Помінальна субота перэд Міхайлом. Альпень. Суборна субота. Першая субота ў вялікі пост. На суборну суботу пралі ніткі на жакі, коб рыба ловіласа. Дварэц.
СУВЕРТОК м. Скрутак пакроеных лык. Суверток робяць у крэсты, белым на спод. Луткі. Суверток — покроена лоза, а верч — это не покроена. В. Малешава.
СУВОЛКА ж. Вельмі тоўстыя ніткі. Цераблічы.
СУГЛІЧЭНЫ прым. Няскладны, нязграбны. Сямігосцічы.
СУГЛІЧЫЦЬ зак. Зрабіць ненармальным фізічна. От суглічыло чоловека, стаў худы, страшны. Сямігосцічы.
СУГРУБ м. Скрутак палатна і інш. Сугруб сукна цалы понёс. Мачуль. А ваты от екі сугруб! Дварэц.
СУДАК м. Судак. Судак шэршаву, ек окунь, але большы і светлейшы і голова, ек у остромусіка. Пагост.
СУДЖОНЫ прым. Вызначаны лёсам. Суджонэ дзіця — невестка. Пагост.
СУДЗЕРЖОВАЦЦА незак. Стрымлівацца. Шоб вода судзержоваласа, робілі шлюзы. В. Малешава.
СУДЗЕРЖАЦЦА зак. Утрымацца. Часамі цельна худобіна хочэ звергаць, то напараць наводкі, дадуць напіцца, то оно судзержыцца. Бярэжцы.
СУДЗІЦЬ незак. Асуджаць. Коб я судзіла ее, коб говорыла об ее, ішла нішком. Запясочча. Сам себе не бачыць, а другого судзіць. Хачэнь. Прадвызначаць. Не судзіў мне бог, кого я любіла. Пагост.
77 👁