СУДЗІМЫ прым. Вызначаны лёсам. Однэ дзіця родзімэ, а друге — судзімэ (прыказка). Старажоўцы.
СУДЗЬБА ж. Лёс. Е судзьба, по ее ўсе вуходзіць. Пагост. Не судзьба ета дзеўка тобе. Там жа.
СУДЗЬЯ м. Суддзя. Наш пан буў судзьёю на округ. Луткі.
СУДОМ м. Нешта нядобрае, непрыемнае. Судом ее возьмі, дзе вона дзеласа, тая шапка! Пагост.
СУДОРГА ж. Сударга. Судорга возьме за ногу, шо і палцамі не можно пошэвеліць. М. Малешава.
СУЗДРОМ прысл. Поўнасцю. Ты собе дожджэш, з'есць жук картоплі суздром. Сямігосцічы. Купяць хату суздром, поўностю. Альпень.
СУК м. 1. Пянёк на дрэве ад галіны. Ек отломіцца голіна, то остаецца сук. Луткі. 2. Хвосцік у гарбузе. Сукі ў гарбузах поодбіваліса. Ек хондзя, то імі подкурваліса. Луткі. 3. Кастрычына ў прадзіве. Верасніца.
СУКА ж. 1. Сука. Это ж наша сука брэшэ да ўсе! М. Малешава. 2 перан. Вельмі сварлівая жанчына. Та жонка була цьфу, сука дай годзі! Хачэнь.
СУКАЙЛО, СУКАЛО н. Сукала, станок для скручвання нітак. Ніткі на сукайле на цэлкі насукваюць. В. Малешава. Сукало ж таке було, да долонею бі да цэўкі гэтые сучы. Хачэнь.
СУКАНЬ ж. Суканая пража. Сукань була у моточках, а горын у куклах. Луткі.
СУКАЦЬ зак. Сукаць. Трэ на сукало сукаць ніткі на цэўкі. Цераблічы. Сучуць свечку ўвечэры цепер, а ўзаўтра веселье. Луткі. △ Сукаць свечкі. Рыхтавацца да пахавання. Бабу собіраліса свечкі по ёй сукаць, а вона жыве. Запясочча.
СУКНО н. Сукно. Козачыну шылі з чорного сукна. Запясочча.
СУКНЯ ж. 1. Суконная спадніца для дарослых. М. Малешава. 2. Сукенка для малых. М. Малешава. Памянш. суконька. Марусько, наложы трохі доўжэйшу суконьку, мо цеплёй будзе. Кароцічы.
СУКНЯНКА ж. Анучка з сукна. Сама воўніна була на сукнянкі. Альшаны.
СУКНЯНЫ прым. Суконны. Сукнянэ усю зіму усе носілі. Верасніца.
СУКОВАТЫ прым. 1. Сукаваты. Луткі. 2. Гузакаваты (пра пражу). Верасніца.
74 👁