СТУПІЦЬ зак. Шагнуць, наступіць. А вона ек ступіла, так і повернула ногу. Хачэнь. Ступіш, так ламіцца. М. Малешава. На Поўчыні не ступіш, одные вужэ! Хачэнь. От варвар до ганён як куры ступіць. Сямурадцы. Шчо ступі, то лупі (прымаўка). Луткі.
СТУПКА ж. Самаробная пастка. Мачуль. Бабка для кляпання. Там жа.
СТУПОЮ прысл. Няспешным крокам. Конь ідзе ступою помалу. Луткі.
СТУПТАЦЬ зак. Патаптаць, вытаптаць. Ступтаў товар пашу, анічого нема. Запясочча.
СТУРБАН м. Старчак. Загледзеўса на орэшнік да на той стурбан прамо і штырхнуў. Старажоўцы.
СТУРЫЦЬ зак. экспр. Падняць, раскатурхаць. Я заўтра цебе рано стуру. Луткі. Сагнаць. Стурыў іх з горы. Пагост.
СТУС м. Круглы капец бульбы. Загроб стуса картоплеў. Аздамічы. У стусі на зіму картоплі закрываюць. Цераблічы. Стус ладок напекла. Дварэц.
СТУХАЦЬ незак. Затухаць. Ек стухае у грубі, то цміць. Аздамічы.
СТУХНУЦЬ зак. Затухнуць. Положу ломаку, шоб не стух огонь. Луткі.
СТУШКОВАЦЬ зак. Стушыць. Каліны особенно вараць. Нарвуць, стушкуюць, процэдзяць на рэшэто і вараць з мукою. Сямігосцічы.
СТУШЫЦЬ зак. Патушыць. Той новы дом стушылі. Крэмна. Стушыць. Наложыла рыбу у чугунчык да стушыла. Чэрнічы.
СТЫД м. Сорам. Мне ж буў бы такі стыд! Мачуль. У нас нібыто стыд мацер под руку узяць. Запясочча.
СТЫДЗІЦЦА незак. Саромецца. Вон стыдзіўса з людзьмі есці. Луткі. Хто бога не боіцца, то і людзей не стыдзіцца (прымаўка). Сямігосцічы.
СТЫДНО прысл. Сорамна. І не стыдно, бугай ты, шо бацько з мацер'ю кормяць! Пагост.
СТЫКАЦЦА незак. Бываць. Два дні дома не стыкаласа. М. Малешава. Братанка днямі не стыкаецца дома. Там жа. Межаваць, судакранацца. Нашы сенокосы стыкаюцца от так. Дварэц. Концы обода стыкаюцца. Аздамічы.
СТЫКНУЦЦА зак. Сутыкнуцца. Гора з горою не
77 👁