Старонка 113
◀ / 425 ▶
у косы, шчоб вороб'і просо не пілі. Сямігосцічы. Дзяцёл стукае у дзерэво да достае чэрві. Мачуль. СТУКНУЦЬ зак. Стукнуць, ляснуць. Грыміць, грыміць доўго, потом стукне. Луткі. Шо-то стукнуло ему у дурну голову, шо поехаў! Старажоўцы. СТУКОНЕЦЬ незак. Стукацець, ляпаць. Вона ей стуконіць у вокно і крычыць, шчо войне конец! Мачуль. СТУКОТ м. Працяглы стук, ляпанне. От наробіла стукоту на ўсе село! Луткі. СТУЛЕНЫ прым. Прыгнуты, з апушчанай галавой. Так вон ідзе стулены, ек шо на плечах несе. Старажоўцы. СТУЛІЦЦА зак. Прыгнуцца, апусціць галаву і плечы. Вона стуліцца да зробіць. Дварэц. Змерзла да стуліласа. Хачэнь. Корова стуліласа на дождж. Угнуцца. Верэнька пустая стуліласа. Хотамель. СТУЛІЦЬ зак. Сціснуць. Стуліла рот, шчоб крый божэ не попало шчо. Луткі. СТУЛОК м. Крэсла. Так багато госцей, шо стулкоў не хопіло. Пагост. СТУЛЬВАЦЬ незак. Прыгінаць. Стульвае вушы конь і на мене! Дварэц. Звужаць. Воны стульваюць ему вуліцу. Запясочча. СТУПА ж. 1. Ступа. Ступа та, шо просо тоўкуць. Запясочча. Е і ножная ступа. Хотамель. 2. Прэс для выціскання алею. У кошмея була ступа, шо олеі чавілі. Сямігосцічы. 3. Калода каля кузні для акоўвання колаў. Хотамель. Прылада для збівання сукна. Запясочча. 4. Ход у гульні у каменьчыкі. Сямігосцічы. 5 перан. Таўстуха. Тая ступа подскочыла, мо біцца хоцела! Верасніца. △ Тоўкці ступу. Мітусіцца ў паветры кучаю на адным месцы (пра камароў). Комарэ ступу тоўкуць на погоду. В. Малешава. Носіцца ек дурэнь со ступою. Пераносіць з месца на месца грувасткую рэч. Сямурадцы. СТУПА ж. Ступня ў назе. Луткі. СТУПАК м. Тое ж. Ступакі набіў, покуль по этой каменной дорозі йшоў, боляць. Пагост. Ногу поломаў — ступак целепаўса. Там жа. СТУПАЦЬ незак. Ступаць. Шагом ступае конь. Запясочча. СТУПЕНЬ м. Крок. На ступень одступі од колка. Мачуль. Шчо ступень, то й лупень (прымаўка). М. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 425 ▶