СТРУК. м. Струк. Струкі e у горпы. Луткі. Струкду бобу напараць i едзяць. Хотамель. СТРУ'МЕІІЬ м. Рукаў ракі. Пагост. Памянш. с т р у ме н ё к. Дзе була глубока рэчка, то там хоць струменёк слізіць. Талмачава. СТРУ'НЫ мн. Доўгія вяроўкі, якімі ўвязваюць калоду на санях i падсанках. На струны такіе уюць волдчкі, а потом тросцяць іх у тры. Луткі. СТРУПОВА'ТЫ прым. У глыбокіх трэшчынах. Берэст такі струповаты. Сямігосцічы. СТРУПЧА'СТЫ прым. Тое ж. Луткі. СТРУСГЦЦА зак. Страсянуцца. Ходзіш, каб не струсіцца. В. Малешава. СТРУСГЦЬ зак. Стрэсці. Струсёце трохі яблук да возмёце собе. Дварэц. СТРУСНУ'ЦЬ зак. Страсянуць. Я ее не біў, а онно струснуў. Цераблічы. Струснуў яблуко запутаць. Пагост. СТРУХНЕ'ЦЬ зак. Струхлець. Хата стара, зусім струхнела. Запясочча. СТРУ'ХНУЦЬ зак. Тое ж. Стояў на горэ доўго крэст, а потом струх. М. Малешава. Ек бач струхло у земле дзерэво неокдрэнэ. Луткі. СТРУЯ' ж. Струмень. Кроў цурчыць струёю! Аздамічы. С тру ям i цурл'щь вода, гэттакі дождж! Пагост. СТРЫВО'ЖЫЦЦА зак. Растрывожыцца. Стрывожыцца серцо от пуду. Кароцічы. СТРЫТА ж. Коратка пастрыжаны хлопец або дзяўчынка. Стрыга — цвел'ш так, як обстрыгуць кого. Верасніца. Стрыга-марыга, люльку курыла, у дудку трубіла! М. Малешава. СТРЫТНУЦЬ зак. Торгнуць. Нешчо так ек стрыгнуЛо ў спіне! Пагост. СТРЫГЦІ' незак. Стрыгчы. Овечок стрыгуць весною. Аздамічы. СТРЬЩНЁВА'ТЫ прым. Які мае стрыжань. От стрыжнёватый дуб! Сямігосцічы. СТРЫЖНЁВУ прым. Тое ж. Не попаў стрыжнёвого лесу, да одзін крэж. Луткі. СТРЫ'ЖЭНЬ м. 1. Асяродак, стрыжань у дрэве. Стрыжэнь белы, а оболдна сіня. Луткі. Есцека на два санціметры оболона, а то усе стрыжэнь. В. Малешава. 2. Моцны струмень у цячэнні ракі. Стрыжэнь у рэцэ доуго не замерзав. Луткі. 3. Стрыжань у нарыве. Запясочча
Дадатковыя словы
пўду, струкдў, струмеііь, струпчасты, струснуць, струхнець, струхнуць, стрьщнёваты, цвелш, цурлщь
3 👁