Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
СТРЫК м. Прыстасаванне ў возе для прыпрэжкі другога каня: Запясочча. СТРЫ'КАЦЬ незак. Пстрыкаць. Стрычкі стрыкаюць у лоб. Пагост. Прыціснуў жука, а вон головою стрыкае. Там жа. СТРЬГМВАЦЬ незак. Стрымліваць. Не стрымвае i говорыць про свое горо. М. Малешава. Стрымвае плач на людзях. Пагост. СТРЫПЛЁУКІ мн. Чарацінкі ў страсе, напоўненыя сумессю мёду i пылку (наношваюць нейкія адзіночныя пчолы для сваіх лічынак). Хачэнь. СТРЫЧ м. Сцябло без лісця. Одные стрычэ булі на картоплях. Запясочча. СТРЫ'ЧКА ж. Пстрычка. Ц'шще, а то дам стрычку! Цераблічы. Стрычкою у воду прызывалі сомду. Луткі. СТРЫЧА'Н м. Сцябло без лісця. У клеверы одни стрычэны, голоўкі поотпадвалі. Запясочча. СТРЭБКГ мн. Махры. Стрэбкі подвязвалі к поесу. Алынаны. СТРЭ'ДНІ прым. Дваюрадны. Стрэдні брат — мацерного брата сын. Бярэжцы. Стрэдні брат i двоюродны брат — однэ i тэ. Цераблічы. У вас двоюродна, а му кажом стрэдня сестра. Рычоў. СТРЭДНЯ'К м. Дваюрадны брат. Нашые мацерэ родные, а мы с тобою ужэ стрэднякі. Тураў. СТРЭЛ м. Страляніна. Мой собака ек стау стрэл, то туды. Мачуль. Думалі, стрэл будзе, то под лавою не заб'е. Дварэц. СТРЭЛА' ж. 1. Пярун, маланка. Попала ў дзерэво стрэла. Запясочча. Стрэла ўдарыла ў стога, онно я злез оттуль. Цераблічы. 2. Крамнёвы завостраны цыліндрык. Я стрэлу знайшла на полі. Хачэнь. Стрэлою от хондзі лечыліся. Там жа. Стрэла ек у землю увойдзе, то церэз сем год вуходзщъ. Сямурадцы. СТРЭ'ЛЕНЫ прым. Выстралены, зроблены выстрал. Сюды стрэлено ему i ў потыліцу. Бярэжцы. СТРЭЛЕ'Ц м. Паляўнічы, трапны стралок. Такого стрэлъца на вутву, ек я, мало дзе е. Кароцічы. СТРЭ'ЛЩЬ зак. Стрэліць. Стрэліў i с першого разу забіў. Пагост. П'яць раз стрэліў — i одзін раз не попаў! Мачуль. На горэ i палка стрэліць (прыказка). М. Малешава. СТРЭ'ЛКА ж. 1. Кветаносная сцябліна ў цыбулі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забе, пяць, сомдў, стрычан, стрэлены, стрэлец, стрэлка, стрэлщь, цшще
5 👁
 ◀  / 425  ▶