Ек заходзяць тые ў хату, от молодое бегуць да за столы садзяцца, небагато, душ п'яць, шэсць. Да спеваюдь: Не наступай, Літва, Бо будзе ў нас бітва, Будом біці да воёваці Да свое Галонькі не оддаваці. А боярые ім: ' Вок, вон, козакі, з хаты, Хочэ тут комусар стаці Да з своею комусаркою Да з кудравою да голоўкою. Да ўцекаюць тые з-за столоў. Мужчына екі от молодое берэ ее коровая, а от молодого ёго коровая да ўжэ вушаюць. От ее хросны бацько, от ёго маршалок. Уверх подымуць, ёго вушэй. По хаці ідуць. На короваёх свечкі гораць. От молодое спеваюць: Да наша свечка ясна, Да наша Галонька красна. От молодого одказваюць: Да наша свечка ясна, Да наш Іванко красны. От ее ўжэ так: — Чый, чый коровай вушэй? — Наш, наш коровай вушэй. А боярые: — Чый, чый коровай вушэй? — Наш, наш коровай вушэй. Да ўжэ коровай молодое на поліцу ці на печ, а молодого — на стол, дзе молодое буў, проці покута. Спеваюць боярые стоя: Да ў нашого свата Хорошая хата — Чырчыком обсыпана, Каліною да обтыкана. Да за столы садзяцца. Первуе молодые. Ек зусім колісь, то на полу іх саджалі, а то ўжэ на покуці. На кожуху седзелі, маці просцілала. Коровай перэд імі. Свецёлка коло молодого, вона сестра ёму ці так дзеўка, шоб незамужом. Ек мала сестра, то й мала свецёлка. Свечкі на окно ставіць. Саджаюць блізкіх молодого за етые столы, а далекіх за тые. Спевалі: Сядзь, свахо, дай не верціса, Есьцека место, дай садзіса, Бо нашые кошкі ласы, Вурвалі кубло свасі. Его беседу садзілі, а от ее только дружок. Спевалі: Прыехалі вулёўцы, Просыпалі на столе чырвонцы: — Да погордуй, бацюхно, погордуй, Хоць зімоньку мене погодуй
Дадатковыя словы
пяць
0 👁