Да не буду, дзіця мое, гордоваць, Прыехалі госценькі, трэба оддаць. На столах уж э стоіць. Вупіваюць. Усім носяць днаково есці. Людзей чужых на дворэ поўно, шыюцца, аж вокна отрываюцца. Боярые посядуць, поедзяць. Спеваюць: Да суха каша, суха, А наша сваха глуха. Затым вона не чуе, Шо з сватом ночуе* У Перэрові була на веселлі, там спевалі: I от таке: Да хорошая ж хата: Печ ее побелёная, Чэсць ее отхвалёная. Да хорошая свашка, Да помазана кашка — Комара затрошчылі, Свахам кашу засмачылі. Да поставілі юху, Да вуцяг да комар муху, Да поселі на крысі, Да потопіліса ў місі. Поспеваюць етэ, поедзяць да дружок скупоўвацімуць. Бо воны ж шылі молодому. Тыздзень. Сподне, перкалёўку. Тоўклі, шоб на стол з того поставіць. Спеваюць: У старшого маршалка Золотая ручка, 3 кішэні да не вуймае, Дружок не скупляе. Дружка ека тарэлку дзержыць, а етые кладуць копейкі ці шо так смехом, чэрэпкі екіе, бувало. Спеваюць: Старты маршалок Нікон По сметнічку нікаў Да чэрэпочкі збірае Да дружэчок скупляе. Еке зерне сыпнуць. То спеваюць: Старшы маршалок кішэню верне, Знайшоў ячнэ зерне, Да кладзе на тарэлцы, Да плачэ по гарэлцы, Да не так по гарэлцы, Ек по красной дзеўцы. Рубля положаць на ту тарэлку. Спеваюць: Маршалочкі молодые, Вашы грошы золотые, Нашы дружкі хорошы, Да не беруць вашы грошы
0 👁