Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
Дзе ж ву, свахі, волочыліса, Шо по пояс намочыліса? Ці на грэблі лапці плелі, Ці на мосту борсалі, Шо к нам да прыгасалі? То боярые так ужэ просяцца: Пусці, сваце, у хату, Му ж дебе не згубімо, Возьмомо, кого любімо, Вуп'ёмо да по кубочку, Возьмомо да голубочку. Вуп'ёмо да подскочымо, Возьмомо, кого хочомо. А з хаты: Шо ето на порог лезе, Чорные, кудлатые, Хлебные да богатые? Да цесць ужэ кажэ: «Просім, сваты, у хату, просім, сваты, у хату». На руках у ёго пірог, на тарэлцы. Да молоды i род ёго ў хату йдуць. Поперэду коровая неслі. Спеваюць: Коло цесцёвого двору Да вусокая гора, Нельга к горэ прыступіці, Конічэнька да напоіці. Аж вуйшла, вубегла Молодая Галонька. Вона к горэ прыступіла, Конічэнька да напоіла, Узяла коня за грывоньку, А Іванка за ручэньку Да повела дай у светліцоньку. Дала коню оўса i сена, Сама коло ёго седзела, Дала коню оўса i броку, Да сама села коло боку. Коло порога з маршалкамі становіцца молоды, i коровай тут. Молода з дружкамі особно, седзіць на лаві ці на слоні. Ее коровай на столе. На ёй кохта з рукавамі, назад зашпільваецца. Сперэду шытые брыжкі, еподніца з паскамі краснымі, усякімі. Хвартух з плацу — красны, вішнёву, зялёны, сіні, екі буў. 3 паскамі. Сподніца колерыста, вішнёва, ці голубова, ці зелёна, ці ека там. 3 сукна, бувало, да важка. Перкалёўка на ёй, вушэй грудзей перкалёва, з-под кохты бачно, ніжэй полотняна, подстанік полотняны. На ногах боцінкі з вусокімі каблукамі ці чэрэвікі з халяўкамі, на шнурках. Хустка веліка назад заўязана, церноўка, колеру усякого, только не чорного, поверх венок. Шоўкова споўзае. A даўно колісь — головушка на голове. Обруч з берэсціны, наметкою обоўязаны. У косу одзін коснік уплетал!, на обручэ коснікі, доўгіе, усякого колеру. Чырвоные, вішнёвуе... Іх вешалі, ек молоды к хаці. Цесць отчыняе дзверы, да хатніе путаюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вупёмо
0 👁
 ◀  / 361  ▶