Да розоб'ёмо каменну сцену мечамі Дай возьмомо собе дзевоньку з свечамі. Поселі дай поехалі. Бацько й мацер не едуць. У дорозі заспеваюць: Да не лекайса, цесцю, Немногі зяць едзе, Небагато бояр везе — Восьмеро, дзеўяцеро, Усіх дзесяцеро, Два конічэнькі (конічэйкі) зородных, Два браценькі (брацейкі) родных, А трэйця сестрыца, Молодой езовіца. А ек скоро ужэ хата молодое, то от таку: 3-под белого да берэзнічку Сіву конік дай вубегае. Ой, не сам жэ вон бежыць,— На ём Іванко седзіць. Ой, коню мой, коню, Похваляйса ты мною Перэд цесцёвум двором, Перэскоч да вородечка, Да не вубі да копыцечка, Да не вуломі драночкі, Не зробі неславочкі. Да дай цесцю знаці, Шо му едом да воёваці, Два дворэ звоюём I комору зграбуём, Комороньку да новенькую, А дзевоньку молодзенькую. А ек ужэ к хаці под'ежджаюць, то ему: Бразнулі тарэлочкі на столе, Тупнулі конючэнькі на дворэ, Ой, мой Іванко едзе ко мне, Готуй кубелечко для мене. Ето шоб готовілі скрыню ці ободню. Вечорэе ўжэ. Молода коло окна седзіць да вугледае молодого круз персцень. От ужэ ідуць по двору з короваём. Под дзверыма на порозі стануць. Заспеваюць: У гордового цесця Стоіць зяць за воротамі. Шо на заця да мецёл меце Да дробны дожджык ідзе. Ой, крыўса я, крыўса, Покі не намочыўса. Коні мое понамокалі, А собулі позвісалі, A свашэчкі поохрыпалі
Дадатковыя словы
збродных, подежджаюць, розобёмо
0 👁