Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
та тэе полотно собе, а просцілку свахі на воз, на ёй молодые садзіліса. Вуводзіць молоды молоду под руку з цэркву. Ек з цэркву вуходзяць, то свахі подойдуць к цэркві, спеваюць, мо то й дружкі з імі: Да мецёна ёлонька дзеркачэм, Да звеньчона наша дзевонька з панічэм, Да з тым панічэм, шо ўчора буў Да нашую дзевоньку полюбіў, Да з правое ручэнькі персня зняў Да занёс матухні показаў: — Ето тобе, матухно, подаркі, От мое Галі-коханкі. Пешкі йдуць до воза, а воз на дворэ стояў чыём-то. Спеваюць. Му ў цэркві бувалі, Трое зеллёў відалі. Однэ зелле — рута, А другее — м'ята, А трэйцяя — кветкі, З.венчоные дзеткі. На ёго воз сядуць да к ёй поехалі. На еты воз шчэ маршалок, дружка i свецёлка садзіліса, а на ее остатніе. Гуляюць, ек од венца. Спевалі: Подзякуймо богу, Погосцкому попу, Шо двое дзеток звеньчаў, Небагато за венец узяў. Двое молодзенькіх За чотыры золоценькіх. Спевалі й таке: Од венца, од венца, От божого слоўца, От божого краю Да ў недзелечку рано. А шчэ так: Ішло дзіця од венца, Не промовіш слоўца, Руса коса до пояса, Коснічок до долу, Не говорыш зо мною. Поясок жывоток ломіць, Слоўца не промовіць. I етак спевалі: Од венца ідучы, Загубіў Іванко онучы, А Галочка збірала Да Іванку оддавала. I музыка, ек од венца. Колісь не гармонь, да смук. Хороша граў. I барабан буў. Танцуюць. До самое хаты гуляюць. На покуці посадзяць молодых. Поедзяць, шо на венцэ булі, да ўжэ вон зобіраецца до себе — з роднею, маршалком, свецёлкою. Едзе по свой воз, за короваём. 23. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мята
0 👁
 ◀  / 361  ▶