Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
тэксты ВЯСЕЛЛЕ У нядзелю-вянчальніцу У недзелю ўпарану прыедзе молоды ік молодой. Маршалок, сват... Прыедуць по молоду к венцу ехаць. I ужэ кладуць хлеб на стол. Не пірог, хлеб. Его ў молодое пеклі. Чырвоны такі, круглы. Старты маршалок ці хто, шоб з ёго рукі мужчына,— церэз усю боханку. зрэжэ ножэм корку ету зверху, вурэжэ дзірку. Да свечкі ўставіць — ёго, ее, тоўстые, іх на коровас мужчыны ссучылі. Дружка горыном обоўяжэ, шоб не россоўваліса. Звяжэ старша сваха от ее свечкі полотном унізу, да нарадзяць етымі бумагамі да свецёлцы даюць. На рукі ёй перкаль, а на перкаль хлеб... У молодое ў косе лента. Одзежу вона сама тыла да на венец одзевала. А платок мацерын. Венок на ее голове з цветамі да лентамі, багато лентоў.'.. Даўно колись венка не було. Хустку заўязвалі — два рогі на шыі i два — на лоб, гузом. Да ўжэ йдуць молодые на возы садзіцца, вона на свой, а вон на свой. Покром едуць ік венцу. Дружкі поўхорошваюць дугі кветкамі, шамшэлі коням на шыі повесяць. Да едуць у село, дзе цэркоў. А ек у своём селе цэркоў, то, бувало, й не ехалі, шлі. На веньчанне ёго i ее мацерэ не едуць. I бацькі не едуць. Едуць маршалкі, дружкі, цёткі, дзядзькі которые. Хросные мо й ехалі, але ў цэркоў не шлі. Прыедуць у село, дзе цэркоў, постаўяць коні ў екого хозяіна да пешкі ў цзркоў. Молоды под руку молоду да ў цэркоў да там розыйдуцца, вон у одзін бок, вока ў другі. А то маршалкі молодого всдуць, а дружкі молоду. Людзей чужых у цэркві — поўно. Стануць. Поп свечкі паліць, дае ім у рукі. ГІросцілку перэд прэстолом просцілаюць, полотно на просцілку. Бувало, дну наметку просцілалі. Свахі ці то дружкі. Маршалкі копейкі клалі. Постануць молодые на подножніку. Наметка ее, копейкі ёго. Маршалок над ім венца дзержыць, дружка над ею. Венцэ колерыстые булі, а на версі крэшчыкі позолочаные. Ек одным днем венчаліса, то на кажну пару свое венцэ. Поп знімае з палцоў кольца, ложыць на прэстол, почытае, поспевае, берэ тые кольца да ўжэ путае: «Не обешчаўса другой?» — «Не». — «Не обешчаласа другому?» — «Не». Мо й обешчаліса, але ж так казалі. Дай ёй ёго кольцо дае, ёму ее, подзержаць еку мінюту на своіх палцах іх да ўжэ назад меняюцца. Тры раз меняліса. Пітнуць віна даваў: ёму — ёй, ёму — ёй, ёму — ёй. Одным боком шоб пілі. Звяжуць молодым рукі платочком, поп рызою рукі накрывае да кругом прэстола водзіць, по сонцу, тры раз обуходзяць. Ззаду свецёлка хлеб з свечкамі несе. Да ўжэ к царскім вороцям молодые йдуць, вон кланяецца тры раз тым вороцям да цолуе іх, а дале вона. Свецёлка не шла к вороцям. От вуходзяць з цэркву да молода тэ полотно поцягла - а ногою ў порог, до звонніцы, а котора той на двор — шоб ето дзеўкі замуж хутко шлі. А котора i к прэстолу полотно тэ ці рушнік ногою грэбене — шоб не йшлі дзеўкі хутко замуж. Смехом. Дзеці хагіаюць копейкі, да перву тую, на екуй молода стояла. Старое
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўзом
0 👁
 ◀  / 361  ▶