Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
ПРЫГО'ДА ж. Прыгода, здарэнне. Така прыгода c сыном — почавіло машиною. Хотамель. ПРЫГОДЗГЦЦА зак. Спатрэбіцца. Тут родзіласа, тут прыгодзіласа, тут i жэніліса. Старажоўцы. ПРЫГОДЗГЦЬ зак. Даць, паспрыяць. Прыгодзі божэ на заутра тожэ! (прымаўка). Аздамічы. ПРЫГО'ЖЫ прым. Прыгожы, прыемны. Поўёз бы онь под Перэрбу, то там бы ву побачылі, якіе прыгожые места скрозь. Пагост. Прыгожы дух ідзе од гэтого квёту. Запясочча. ПРЫГО'ЖЭ прысл. Прыгожа, хораша. Прыгожэ, прыгожэ ў ёгб хаці! В. Малешава. Як пригожа пахнуць ваши краскі! Там жа. ПРЫГОЛО'ВАЧ м. Канец агарода, сядзібы. Трэба будзе у прыголовачы отгородзіцца от Цішка. Тураў. Прыголовач — это дзе коні заворачваюцца, як орэш. Старажоўцы. ПРЬІГОЛО'ШВАЦЬ незак. Галасіць. Тая жонка плачэ i прыголошвае по своём бацьку. Бярэжцы. ПРЫГОРНУ'ЦЬ зак. Прыгарнуць, прытуліць. Дзіця понатурыцца, не можно прыгорнуць. Запясочча. ПРЫГОФТАЦЬ незак. Гарнуць. Кажнэ свое шкодуе, прыгортае ўсе. Кароцічы. ПРЫТОРШНЯ ж. Прыгаршчы. Пригоршню пшона набери да цьплетам вусып. Пагост. Цётка дала нам пригоршню сёмечок. Верасніца. ПРЫТОРШЧЫ мн. Toe ж. У ёго прыгоршчы веліке, як зачэрэпіць! Кароцічы. Своя сем'я, то i ў прыгоршчах родна (прымаўка). Старажоўцы. ПРЫГРЭБЦГ зак. Прыгрэбці, закапаць (нябожчыка). Mo прыгрэблі недзе ёгб, бо так, то нехто ёгб натрапіў бі. В. Малешава. ПРЫГУБГЦЬ зак. Прывесці да страт. Война прыгубіла мене, згорэло усе i осталаса, ек пень. Запясочча. ПРЫДАВА'ЦЦА незак. 1. Удавацца. Добрэ мясо прыдаецца ў коруку. В. Малешава. 2. Здавацца, уяўляцца. Прыдалоса мне, шо на белой кобулі, a жонкі ніякой не бачу. ГІагост. ПРЫДА'НЫЕ прым. Вясельныя госці з боку маладой. Завезе молоди к собе молоду да после едзе по ее бацька ŭ мацер, везе іх, а за імі іх род ідзе ці едзе, приданые кажуць. Пагост. Ек везе молоди молоду, за ею небагато i ее роду едзе рушнікі вешаць. А после едзе за ее
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

корўку, пахнўць, перэрбў, прыдавацца, прыдалбса, прыданые, прьіголошваць, семя
3 👁
 ◀  / 361  ▶