Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
ПРА'НЫ прым. Мыты. Вісяць як не праные штаны. M. Малешава. ПРА'НЬЕ н. Вымытая бялізна. Новэ пранъе одзела, а вон загнусіў мне. M. Малешава. ПРАНЬЕ' н. 1. Мыццё. Одна сорочка на мне, одна ў пранъе (прымаўка). М. Малешава. 2. Вымытая бялізна. Мо твое пранъе там стоіць? Кароцічы. ПРАПРА'ДЗЕД м. Прапрадзед. Прапрадзед мой курыў люлъку. Цераблічы. ПРА'СЛО н. 1. Плот (з жэрдак, калкоў). 2. Пералаз з жэрдак. Луткі. 3. Частка плоту з жэрдак паміж двума парамі калоў. М. Малешава. ПРА'СНЩА ж. Прасніда. До прасніцы прыўязвалі кудзелю. M. Малешава. ПРА'СЦІ незак. Прасці. A цяпер ні шыюць, ні npaдуць людзі. Пагост. ПРА'СЦІСА незак. Прасціся. Лён прадзецца, як вода! Запясочча. ПРА'ТВА ж. Кладка мыць бялізну на вадаёме. Пойду на пратву праць шмацьё. Цераблічы. ПРА'ТЛО н. Toe ж. Мачуль. ПРА'УДА 1 ж. Праўда. А ты мне ў лоб стрэляй, то гэто була праўда! M. Малешава. У ее праўды, як у рэшэце воды. Мачуль. Праўда воны рэжэ (прымаўка). Хачэнь. Шо праўда, то не грэх (прымаўка). В. Малешава. Хлеб еж, а праўду рэж (прыказка). Луткі. Брэхня праўдзі очы вырвала (прымаўка). Сямігосцічы. Праўда за дзверамі, а непраўда ne з панамі (прымаўка). Там жа. Певень курам праўды не кажэ, да б'е іх (прыказка). Бярэжцы. 2 часу. Так, але, дакладна. Алеf праўда. Альшаны. Праўда! Ну, я бачыў. Пагост. Д Г c ц i н н a п p a ўд а. Так, сапраўды, толькі праўда. Я ёго бачыла. Ісцінна праўда! В. Малешава. Ву й ц і на п р а ў д з е. Спраўдзіцда. Вушлі твое слова на праўдзе. Луткі. Памянш. п р а ў д о ч к а. Нема праўдочкі ў мушчын, oŭ, нема! Сямурадцы. ПРАУДЗГВУ прым. Праўдзівы. Hi буду дзела мець ні c праўдзівым, ні ж жуліком. Запясочча. ПРА'УДЗІЦЬ незак. Праўдзіць, здзяйсняць. Который сон праўдзіць, той рэдко прысніцца. Луткі. ПРА'УНУК м. Праўнук. Маю семнаццаць унукаў i чотыры праўнукі. Старажоўцы. Памянш. п р а ў н у ч о к. Это мой праўнучок. Хільчыцы. ПРА'УНУЧКА ж. Праўнучка. Альпень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прасло, праснща, прасціса, пратва, пратло, прауда, праудзіць, праунук, праунучка
0 👁
 ◀  / 361  ▶