Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
рэч вельмі прыгожая i прывабная знешне, Буў хороши жэрэбок, ох, лялька! Старажоўцы. ЛЯ'ЛЯ ж. Дзіця, немаўля (y размове з дзецьмі). Пришла ляля к тобе. Кароцічы. Ека мама, така ляля (прымаўка). Цераблічы. ЛЯ'МЕЦ м. 1. Лямец. Лямец вельмі потрэбен дле хаму то ў. Тураў, Лямец порваўса да конь намуляў шыю. Верасніца. Зробіўса лямец з косы. Запясочча. 2. Пласт гною, сена i інш. Куды ты такі велікі лямец гною береш, бері мёньші, а то шчэ надорвешса! Пагост. ЛЯ'МКА ж. Лямка ў вяроўцы, якая перакідаецца дераз плячо пры перадягванні грузу (пры цяганні баржаў, плытоў i інш.). Альпень. Шляя на каня. Лямка на коня сшитая була з кужэлю. Дварэц. ЛЯ'МЧЫЦЦА незак. Лямчыцца, збівацца. Воўна-веснянка лямчыцца. Запясочча. ЛЯ'ПАНКА ж. Стрэльба з куркамі. Ляпанка була мало ў кого. Дварэц. ЛЯ'ПАЦЬ незак. 1. Б.іць, стукаць. Ляпаць по бабцы молртком дзень будзе той дзед. Сямурадцы. 2 перан. Гаварыць бязглуздзіцу. Моўчы, годзі ляпаў! M. Малешава. Не бачыў, а ляпае языком. Альпень. Ляпае, як вол на трэскі! М. Малешава. 3. Пазяхаць, адкрываць i закрываць рот. Одно ляпае ротам дай годзі. Запясочча. 4. Пляскаць, плюхаць. Цепер лопатамi хлеб не саджаем, а ў нейкіе бляхі ляпаем! Велямічы. ЛЯўНУЦЬ зак. 1. Ударыць, стукнудь, ляснудь. От ек ляпне ў дзерэво, то нас забуе! Хачэнь. 2. Плюхнуць, пляснуць. Не давай яблуко, вона ў гразь ляпне. Хачэнь. Подняў да ляпнуў об землю, так вон i здрх. Там жа. 3 перан. Прапасці, загінуць. Ляпнулі кортошкі, як булі! В. Малешава. Усе ляпнуло: новуе хамуты, возы, обаркі. Стар'ажоўцы. 4 перан. Сказаць не да месца, нетактоўна, неабдумана. А вон як ляпне, то ні собе послухаць, ні людзям росказаць. Старажоўцы. ЛЯПУ'КАЦЬ незак. Гаварыць абы-што, неабдумана, нетактоўна. Шо ты, чоловече, ляпукаеш, шо не след пр* дзецях? Сорому ў цебе нема! Пагост. ЛЯ'СКА, ЛЯ'СТКА ж. Прыс; шост. Ляска — жэрдка доўга i муліца, ек у весле, то ею дзерэво жэне, на барлінах вона е. Дварэц. Жэне дзерэво не з одноею ляскою, а берэ запас, бо одна поломіцца да шо хоч робі. М. Малешава. Ляскамі грняць пором к прыпоромку. Старажоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ля^нуць, ляпукаць, лястка, мўліца
1 👁
 ◀  / 313  ▶