ЛЮБЕЗНІК м. Палюбоўнік, каханак. Любезнік буў у жонкі, а ее чоловек ідзе, то вон сховаўса на покуці голы. Цераблічы. Дзе яна ўзяла? Мабуць, это любезнік ёй даў. Кароцічы. Нейкая расліна. Любезнік, то кажуць, було таке зелье, шчоб хлопцы любілі. Луткі.
ЛЮБЕЗНІЦА ж. Палюбоўніца, каханка. Ёго жонка забіла любезніцу, а вон не схацеў свою жонку. Цераблічы.
ЛЮБІЦЦА незак. Любіцца, мець любоўныя адносіны. Чоловек ж жонкою любіліса, жылі ўкрадкі. Сямурадцы. Любіліса з тым чоловеком, а той чоловек поехаў к сыном. Хачэнь. Кажэ: дзеду, ты чуў, на нашу невестку кажуць, шо вона любіцца. Сямурадцы.
ЛЮБІЦЬ незак. Любіць, кахаць. Матруна казала, шчо Сцепка казала, шчо вон любіць нашу Таню, а кідае тую. Дварэц. Вон цебе любіць ек собака палку. Сямігосцічы. Любі Верку, да мерай мерку (прымаўка). Старажоўцы. Мужык любіць жонку здорову, а сестру багату (прыказка). Кароцічы. Любіць брат сестру багату, а чоловек жонку здорову (прыказка). Луткі. Шчо любіш, то не купіш, а шчо не любіш, то не продасі (прыказка). Чэрнічы. Стар любіць пар, а молод, то любіць холод (прыказка). Тураў. Як любіш, то беры, а не любіш — не ходзі (прыказка). Там жа. Колоці, як грушу, а любі, як душу (прымаўка). Там жа. Любіць, мець вялікую ахвоту. Я люблю сало, мне абы сало. Луткі. Моя хазяйка любіць ходжаць чмелёў. Цераблічы. Дурны, дурны, а сало любіць (прымаўка). Сямурадцы. Любіць без бога. Вельмі любіць. Я без бога люблю солодкое. Старажоўцы.
ЛЮБО прысл. Люба, міла. Одзежу шановаць умелі. Ек молодзіца, бувало, устроіцца, то любо гледзець на ее, вона, ек пудэлочко, екуратно на ей. Луткі.
ЛЮБОТА ж. Любата. Цепер тым дзецям годоўля, то любота! Дварэц. Сухо було до гэтого году, любота! Кароцічы. Назва Любовічы пошла од того, шо тут любота жыць. Любавічы.
ЛЮБОЎ ж. Любоў, каханне. І памру не ў любові. М. Малешава. Вон усе про любоў говорыць, а я ёму кажу, у вас любві поўна хата (пра дзяцей). Дварэц. Хоць у адной лёлі, да по любові (прымаўка). Старажоўцы.
ЛЮБОЦЕНЬЕ н. Любата (пра штосьці прывабнае, прыгожае, каштоўнае). От любоценье купіла свойму татку! Старажоўцы.
ЛЮБОЦЬЕ н. Тое ж. Цепер любоцье — ні прасці, ні
80 👁