ЛЫНДАЦЬ незак. Лындаць, хадзіць, без мэты. Лындаюц по вуліцы без роботы. Запясочча.
ЛЫНДЫ мн. Лынды біць. Хадзіць без справы. Б'юць лынды — палец об палец не стукнуць! М. Малешава. Лынды б'е, нічого не робіць, перэхныкае абу дзень до вечора. Там жа. Годзі тобе лынды біць по селу, ідзі на роботу! В. Малешава.
ЛЫПНУЦЬ зак. Лыпнуць, плюснуць. Вона лыпне вочыма да зноў спіць. В. Малешава.
ЛЫСІНА ж. 1. Свабодная мясціна ў полі, на сенажаці. Лысіна на картоплях бур'яном заросла. Хачэнь. 2. Плех на галаве. На голове лысіна, а на чужых жонок заглядае. М. Малешава. 3. Белая пляма на лбе ў жывёл. Колі целя народзілосо з лысіною, то з лысіною й здохне (прыказка). Старажоўцы. Памянш. лысінка. Як корова з лысінкою, то і целятко з лысінкою (прымаўка). Хачэнь.
ЛЫСІЦА ж. Птушка лысуха. Лысіца-вона, як кура, норняе добре. Альшаны.
ЛЫСКАЦЬ незак. 1. Трэскаць. Возьмеш капшук да надунеш, да лыскаеш. М. Малешава. 2. Кідаць позірк. Вон як зойдзе к кому, то так лыскае вочамі. М. Малешава.
ЛЫСЫ прым. 1. З белай плямай на лбе (пра жывёл). У ее тожэ була корова, така лыса, веліка. Пагост. 2. Лысы, які мае лысіну. Лысы, хоч боб молоці. Запясочча. Кому шчо, а лысому грэбенец (прымаўка). Старажоўцы.
ЛЫСЬКО м. Лысы чалавек. Это порода лыськоў, у іх і дзед буў лысы. Верасніца.
ЛЫТКА ж. Лытка. Рана веліка, на ўсю лытку. Луткі. Лыткі мерзнуць у старое жонкі. Дварэц. Булі у ёго нежытоўкі на лытках. Сямігосцічы.
ЛЫЧ м. Лыч, рыла. У лыч свіньё ўстаўляе дрот, то дротуе. Старажоўцы. Зноў лыча ўсадзіў у хату кот! Бярэжцы. Памянш. лычык. Там жа. Задзіраць лычык. Ганарыцца, зазнавацца, фанабэрыцца. Побуў у городзі, то лычык задзірае. М. Малешава.
ЛЫЧАТЫ прым. Лычасты, рылаты. Твой кабан лычаты. Аздамічы. Крыса — то лычата, а пацук з вусамі. М. Малешава.
ЛЬГА, ІЛЬГА прысл. Ільга, магчыма. Ек льга, то дай, а не, то не. Верасніца. Як ільга зробіць, то зробіць. Велямічы.
82 👁