Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
ЛОТІУХЕНЬ м. Лопацень. Лопухні поробіў на косе твой сын. Альпень. ЛОПУХОВА'ТЫ прым. Лапушысты, шыракалісты. Коньскі шчавер лопухрваты, ёго ніхто не есць. Любавічы. ЛОПУТІІНІК м., зб. 1. Зараснік лопуху. Колюкг зовом его, лопушнік. Хачэнь. 2. Зараснік белага гарлачыка. Хачэнь. ЛОПУШНЫ' прым. Лапушысты, шыракалісты. Гуркі йдуць лопушные! Верасніца. ЛОПУ'ШЧЫ прым. Хрусткі. I вішнёвуе такіе лопушчые тые грошы булі. Чэрнічы. ЛОПУШЫ'СТЫ прым. Лапушысты, шыракалісты. На буйной земле лён лопушысты! М. Малешава. ЛОПШУ'К м. Маруда, нерашучы чалавек. От лопшук пошоў, бы мокро гррыць! Аздамічы. ЛОСЁУ прым. Ласіны. У дзедовой хаці лосёвуе рогі на сцене віселі коло полного ркна. М. Малешава. А Л осёў г р ы б. Рагацік жоўты. Лосёў грыб росце, ек капуста, велікі, вон пушысты, дзірочкі кругом. Сямурадцы. ЛОСУЦА ж. Ласіха. Лосіца то кагуць оцелілас, бо гэто ужэ к коровам прдходзіць. В. Малешава. ЛО'СКОТ м. Казытанне, сверб. Не боіцца лоскоту, а тут о боіцца. Кароцічы. Лоскот проколвае ўсе цело. В. Малешава. ЛОСКОТА'ЦЦА незак. Казытацца. Ой, не лоскочыса! Луткі. ЛОСКОТА'ЦЬ незак. 1. Казытаць, раздражняць. Не лоскочы ёго, а тр умрэ от смеху. М. Малешава. 2. Ляскатаць, бараніць. Лоскочэ — страх берэ! (пра дождж). Цераблічы. ЛОСЬ м. 1. Лось. А тут i лдсі ходзяцъ, ек товар! Старажоўцы. Здорову, ек лось! Там жа. Лежыць, ек лось у болоці (пра ахвотніка спаць). Там жа. 2. Пеўнік стракаты (грыб), Лосі поверху пррэпаные, а под ньзом мох. Хачэнь. 3. Рагацік жоўты (грыб). Е такіе лосе грыбу\ вон уверх, як ёлочка, сівенькі, ек лось, а унізу беленькі, з одного кдрэня ведро нарэжэш. Хачэнь. ЛО'ТАЦЬ ж. Лотаць. Лотаць коровы едзяць. Луткі. Под лотацью хаваліса людзі. М. Малешава. Лотаць росце по долінах, i когды воду сцягне, то вона жоўта ўся. В. Малешава. ЛОЛРА ж. Гультай, лодар. Тураў. ЛОТКІ прым. Лоўкі, спрытны, добры, Лоўкі чоловек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лопуховаты, лоскотацца, лоскотаць, унізў
1 👁
 ◀  / 313  ▶