Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
з гэтымі целятамі. Аздамічы. Локіза — неповортлІву незсрайны такі чоловек. Там жа. ЛОКНСУ н. Лісты вадзяных раслін на паверхні вадаёма, лапушыстая вадзяная расліннасць. Озеро веліке, только локном заросшэе. Луткі. Локноf не можно волока поцегці. Цераблічы. Под етым локном корэнь ддугі. Запясочча. ЛОКНЯ'НКА ж. Краснапёрка. Локнянкі c чырвоным пер'ем. M. Малешава. ЛО'КША ж. Локшына. Локша e ў лаўцы, а я ее на тыжжэнь два раз вару. Хачэнь. ЛО'КШЫНА ж., ЛО'КШЫНЫ мн. Тое ж. Росколоцяць муку, потом наліваюць на сковородуf спечэцца тонкі млінец. Геты млінец рэжуць на полосы i получыцца локшына. М. Малешава. Памянш. л о к ш ы н к а. Локшынка вельмі ўкусна з кухмаром. В. Малешава. ЛСУКШЭШНА ж. Тое ж. Локшэніну крухмальную з молоком варать. Альпень. ЛОМ м. 1. Ламачча, павал, буралом. У лесе лому хватае, валяецца под ноеамі. Альпень. Бобёр наломае лому да так загаціць канавух шчо й не замерзне. Луткі. Дзе лом, там i дом (прымаўка). Старажоўцы. 2. Лоўж. Пошлі гольё скідац у ломы. Запясочча. 3. Лом, металічная палка. Бярэжцы. ЛОМА'КА ж. 1. Ламачына, абломак, палка. Вон узяў да ссек нёку ломаку да біў той лёд. Цераблічы. Вуломлю ломаку i этые вокна поўбіваю! Сямурадцы. Я ўзела ломаку да за курамі! М. Малешава. 2 перан. Лянівы нязграбны чалавек, няўмека. Возьмеш у компанію того ломаку, то будзеш одзін зруб лето дзёўоці, а одрыны не будзе на зіму. М. Малешава. Крыўляка. Лёно, ломака ты нёяка! В. Малешава. ЛОМА'ЦЦА незак. 1. Ламацца, крышыцца. Опасно перэбірацца церэз озеро, лёд шчэ не моцны, ломацца будзе. М. Малешава. 2 перан. Манернічаць, крыўляцца. Чого ты ломаесса, як вупечаны корж? В.-Малешава. ЛОМА'ЦЬ незак. 1. Ламаць, крышыць. Гогоць ламіць лес. Альшаны. 2. Баранаваць упоперак. Поломаў свое граны поперэк, а потом бороноваў уздоўж. Аздамічы. ЛОМАЧ'Е я. зб. Ламачча, лом. Там торх, ломач'е, моя дзеўка поймала одзінанцаць штук плоценят. Луткі. Гура голья, а як сухё — то ломач'е. Аздамічы. Такого колодзья нацегаў, такого ломач'я i загаціў (пра бабра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбкна, вўломлю, вўпечаны, гўра, ддўгі, дзёўбці, кўрамі, кўхмаром, локнянка, локшыны, ломаць, ломаче, ломачя, перем
1 👁
 ◀  / 313  ▶