Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
ОТСО'УВАЦЦА незак. Адсоўвацца. Кожа отсоўваецца с пальца. Луткі. Як печэцца, то отсоўваюцца (прыказка). Хачэнь. ОТСТА'ЙВАЦЬ незак. Збірацца на стаянку (пра рыбу). У вотмуцях рыба отстайвае найлучшэ. B. Maлешава. ОТСТА'ЦЬ зак. 1. Застацца ззаду. Отстала, потому шчо леноваласа. Старажоўцы. 2. Адстаць, адліпнуць. Як пеку млінцы, то мажу сковороду жыром, шоб воны отсталі. M. Малешава. Одна беда отстала, то друга настала (прымаўка). Старажоўцы. ОТСТРО'ЧЫЦЬ зак. Адтэрмінаваць. Отстрочылі, малы нагле, не ўзялі у армею. Чэрнічы. ОТСТУПА'ЦЦА незак. Адступацца, адыходзіць. От пяного i бог отступаецца (прымаўка). Старажоўцы. ОТСТУГІГЦЦА зак. Адступіцца, адысці. Отступіцеса от мене! Запясочча. Хлопчэ, гэта лодка отступіцца, а ты боўтнеш у воду. Дварэц. ОТСЮ'ЛЬ, ОТСЮ'ЛЯ, ОТСЮ'ЛЕКА прысл. Адсюль. Зусім отсюль уехалі. Бярэжцы. Отсюль наростае мох, откуль сонцэ свеціць. Хачэнь. Вон ляжэ с краю, оттуля, а ты посерэдзіне, а я отсюля. Сямігосцічы. Отсюля будзе шэснаццаць кілометроў. Пагост. Дзедушка, уеждай отсюлека. Старажоўды. ОТТАВА'ЦЬ незак. Адтаваць. НатопЦі грубу, началь вокна оттаваць. Старажоўцы. OTTAKT' прым. Вось гэтакі. Оттакого язя понёс, ледво попёр! Старажоўцы. Памянш. ■ б т т а к е ч к i. Вон буў оттакечкі на велічыну! Старажоўцы. ОТТАРА'СКАЦЦА зак. Адкараскацца. Ледво от бабы оттараскаўса! Альпень. ОТТА'ЦЬ зак. Адтаць. Рыбу покладзеце на жар, то лускаоттане. M. Малешава. ОТТО'ПАЦЬ незак. Адтопліваць (пра кіслае малако). Кіслэ молоко оттопаем да робім сыр. Запясочча. ОТТОТІВАЦЦА незак. Адтоплівацца. Молоко оттопваецца дзіцяці. Запясочча. ОТТОПГЦЦА зак. Адтапідца. Ставяць кіслэ молоко, шоб оттопілосо. Дварэц. ОТТОТІЛЕНЫ дзеепрым. Адтоплены. Оттоплено молоко трэба отліць у осковік, шоб сцеклд да положыць под нагнёт. Старажоўцы. 19. З а к, 274 28S
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

отсоувацца, отстайваць, отстаць, отстрочыць, отступацца, оттараскацца, оттаць, оттопаць
2 👁
 ◀  / 313  ▶