Сямігосцічы. 2. Адсекчы, забіць джалам. От'елі пчолы трутнёў. Луткі. Неяк у хату улезла, бу целята езыка от'елі — моўчыць дай годзі! Старажоўцы.
ОТЕСЦІСА зак. 1. Наесціся, насыціцца, перастаць хацець. Така смачна, шо не можно от'есціса. Дварэц. Жоўтые, ну, не од'есціса, такіе смашные! Хачэнь. 2. Распаўнець ад добрага харчу. От от'еласа, мо ужэ тону важыць! (жарт). Старажоўцы.
ОТЗОЎ м. Водгук. Нідзе і отзову не було годоў шэсць, нідзе не отозваўса. Дварэц.
ОТЗЫВАЦЦА незак. Адгукацца. Одзываецца болесць ёго зноў. Сямігосцічы.
ОТЗЫВАЦЬ незак. Адклікаць. Нешчо отзывае вон мене, хочэ нішчэчком поговорыць зо мною. Старажоўцы.
ОТЗЫРЫЦЬ зак. Абсячы, адсцябаць. Одзыру розкою, то будзеш плакаць. М. Малешава.
ОТЗЯПІЦЬ, ОТДЗЯПІЦЬ зак. Раскрыць насцеж. Отзяпіў дзверы навусцяж! Старажоўцы. Дзверы оддзяпіў, холоду напусціў, ек малэ! Пагост.
ОТКАЗАЦЦА зак. Адмовіцца. Не берыце ў рукі яйца, бо откажэцца пташка от кубла. М. Малешава.
ОТКАЗАЦЬ зак. Завяшчаць. Бабка замоўляла кроў, вона умёрла і нікому не отказала. Луткі. Гэтэ самэ, шо ведзьмар знае, то ужэ ему трэба кому-небудзь отказаць. Хачэнь.
ОТКАЗВАЦЦА незак. Адмаўляцца. От мерцвеца отказвацца не трэба, бо грэх велікі (пра дзяжурства пры нябожчыку). Старажоўцы.
ОТКАЗВАЦЬ незак. Адказваць. То ву тэ ж самэ ей откажэце. М. Малешава.
ОТКАРАЧКАЦЦА зак. Адкараскацца. От хворэла, аж лед откарачкалас! Луткі.
ОТКАЧАЦЬ зак. 1. Адратаваць, прывесці да прытомнасці (тапельца). Утопіўса, да отратовалі его, ледво откачалі. Аздамічы. 2. Адкласці вушы ў шапцы, каўнер, адкасаць рукаў, штаны і г. д. Откачай штаны, шоб було хорошэ. Старажоўцы.
ОТКАЧВАЦЬ незак. Адкачваць, прыводзіць у прытомнасць (тапельца). Откачвалі, як утопіласа, і откачалі. Старажоўцы.
ОТКІДАЦЦА незак. Адпадаць, адпускаць. Мороз откідаецца. М. Малешава.
78 👁