Старонка 279
◀ / 313 ▶
то тры ужэ булі на оддзелі, а тры з бацьком жылі. Старажоўцы. ОТДЗЕЛІЦЬ зак. Аддзяліць. Мене трэ от мацер оддзеліць, то не буду плаціць за соткі. Старажоўцы. ОТДЗЕЛЬНО прысл. Асобна. Оддзельно хлеў на свінья. Луткі. ОТДЗЕЛЯЦЬ незак. Аддзяляць. Оддзеляюць цветы по сортам. Дварэц. ОТДЗЕРЦІ зак. Аддзерці. Оддзерла трапку. Бярэжцы. ОТДЗЮБАЖЫЦЬ зак. Пабіць, адлупцаваць. От зара я цебе оддзюбажу, одбізую! Старажоўцы. ОТДЗЮЖЫЦЬ зак. Тое ж. От прыду да оддзюжу, Васілько, не дурыса! Луткі. ОТДЗЯНІЦЬ зак. Адкрыць насцеж. На дворэ такі мороз, а ты дзверы, хлопчэ, отдзяніў. Пагост. Отдзяніў дзверы да ўсе цепло поўпускаў. Верасніца. ОТДЗЯЧЫЦЬ зак. Аддзякаваць. Вон покосіў, дак Марына ему оддзячыла добрэ! Бярэжцы. ОТДЫХ м. Адпачынак, перадышка. Качкі — гэто така худоба, шо без оддыху можэ есць. Кароцічы. Ему оддыха ніколі не було. Дварэц. ОТДЫХАЦЬ зак. Адпачыць, перадыхнуць. Рад бы і оддыхаць, але трэ, коб не остацца. Цераблічы. Хто после обеда не оддышэ, того бог за свінью запішэ, но хто й оддыхае, то й того не мінае (прымаўка). Старажоўцы. ОТДЫХАЦЬ незак. Адпачываць. От утоміласа, робіць, ніяк не оддыхае. Бярэжцы. Мое хлопцы мо оддыхаюць, а мо пішуць. Хачэнь. Не вельмі того бог кохае, хто оддыхае (прымаўка). Старажоўцы. ОТДЫХНУЦЬ зак. Аддыхнуць. Сяду тут оддыхну. Кароцічы. ОТДЫХОТА ж. Адпачынак. Ні робота, ні оддыхота (прымаўка). Аздамічы. ОТДЫШКА ж. Тое ж. Сяка-така дожджышка, да ўсе людзям оддышка (прымаўка). Луткі. ОТ'ЕДАЦЬ незак. Ад'ядаць. Кот у паца от'едае голову. Старажоўцы. Адсякаць, забіваць джалам. Унадзіліса шэрсні да от'едаюць пчолы. Луткі. ОТ'ЕЖДАЦЬ незак. Ад'яжджаць, адыходзіць, адпраўляцца. У колькі етой аўтобус от'еждае? Запясочча. ОТ'ЕСЦІ зак. Ад'есці, адкусіць. От'еў голову ў рыбіны і кінуў. Старажоўцы. Блешню у мене шчука от'ела.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 313 ▶