Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
есць, да так лёмзае. М. Малешава. 2. Румзаць. Годзі лемзала, а то як урэжуI М. Малешава. ЛЕМЗНУ'ЦЬ зак. З'есці крышку з неахвотай. Чуценькі раз лемзнё дай ні есць. М. Малешава. ЛЕНА' ж. Лянота, ленасць. Нека лена упала на нас, нешчо ленуюса дзело робіць. Цераблічы. 3 лены нічого не робім. Верасніца. ЛЕНІ'ВУ прым. Лянівы. Леніву два раз ходзіць, а с скупого чорт утрой берэ (прыказка). Мачуль. Л Лені в у дуб. Від дуба. Кажуць, леніву дуб, бо вон позно розвіваецца. Луткі. ЛЕНГЦЦА незак. Ленавацца. А моя баба леніцца да леніцца, спіць да спіць, нічого не робіць. Хачэнь. ЛЕНОВА'ЦЦА незак. Ленавацца. Не ленуйса, сыночок, вучыса. Азяраны. Хто роботу робіць да трудзіцца, а хто ворон ловіць да ленуецца. Хачэнь. Вона леноваласа пахаць, у іх хлеба не було (пра шляхту). Мачуль. ЛЕНОГУ'З м. Гультай, лежабок. Ходзіць по селу леногуз, хоця б полено перэсёк. Верасніца. Леногуз чортоў, ленуецца робіць. Сямурадцы. ЛЕНО'ТА ж. Лянота, ленасць. Ленота такая, робіць нічого не хочэцца. Азяраны. ЛЕНЫ' прым. Лянівы. Лены два разы ходзіць, а скупы два разы трацщь (прыказка). Мачуль. ЛЕНЬ ж. А Л ен ь-д у б. Від дуба, які позна распускаецца. Лень-дуб е ў нас коло рэкі. Сямурадцы. ЛЕПА'Й м. Муляр. Вон гэто лепай сам, лепіў короўнікі. Верасніца. ЛЕПА'К м. 1. Цяльпук. Лёпак лепаковаты! Цераблічы. Лепик. Луткі. 2. Пляскач. Даў дзіцяці лепака, шоб не дурылосо. Сямурадцы. 3. Муляр. Трапіла лепака! Вон тобе такую злепіць грубу, шчо на другі д зет обернецца. M. Малешава. ЛЕ'ПАНКА ж. Мазанка (хата). Гэтой бабі i лепанкі хваціць. Хачэнь. Лепанка була i ў Семурадцах, ек на Украіні. Старажоўцы. Глінабітная печ. Лепанка — бітая печ. Бярэжцы. ЛЕПА'Р м. Муляр. Лепарэ забагацелі ў нас! Дварэц. ЛЕ'ПАЦЬ незак. Лёпаць, шлёпаць (пра вусны). Лёпаю губамі, а сказаць не могу. Старажоўцы. ЛЕПЕНДА' ж..* 1. Вадкая гразь. От лепенда, не вулезці. Луткі. 2 перан. Прымітыўная пабудова. Злепіў /ьепенду да m нахваліцца про ту хату, M, Малешава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грўбу, зесці, лемзнуць, леновацца, ленўецца, ленўйса, лепаць, лепйк, трўдзіцца, ьепендў, іьепенду
2 👁
 ◀  / 313  ▶