ЛЕРІЧЬГНА ж. Ляйчына, адна бакавіца ў лейцах. За лейчыну рвані добрэ — боліць коню. В. Малешава. ЛЕК м. Лячэнне. Ек дасць бог век, то дасць i лек (прыказка). Сямурадцы. ЛЕ'КОВУ прым. Лекавы. Oŭ, екіе там лековые зелья! Луткі. ЛЕКОЦЕ'ЦЬ незак. Дрыжаць, трэсціся. Покі ўвогрэешса, то лекоціш у той клеці. Цераблічы. Лекоціць, рэве, да спасайце ёго людзі! Хачэнь. А на мне усе лекоціць. М. Малешава. ЛЕЛЕ'ЦЬ, ЕЛЕ'ЦЬ незак. Блішчаць, пералівацца. Вот лелёе вода! Запясочча. Лелее вода ужэ у горддзі. Мачуль. Елее вода кругом. Аздамічы. ЛЕЛЯ'К м. 1. Ястраб. Запясочча. 2 перан. Недалуга, недарэка. Хотамель. ЛЕ'МА ж. Нязгрэба, маруда. Лема — непроворны чоловек. Луткі. ЛЕ'МЕНТ м. Лямант, крык. Вышла я — кругом крык, лемент! Запясочча. ЛЕМЕНТОВА'ЦЬ незак. Лямантаваць, крычаць. От лементуе, шчо не дай бог! Луткі. Воны дзень будуцъ лементоваць, шчо не шсана робота. Луткі. От лементуе, места не находзіць, як ему вэльмо погано. Бярэжцы. ЛЕМЕНТУ'ХА ж. 1. Крыклівая жанчына. От лементуха, лементуе дзень i ноч! Сямурадцы. 2. Страва з ягад. Як з ягод зробяць тую мурзу, то зовуць i лементуха. Луткі. ЛЕМЕНУ'ЦЬ зак. Хутка пабегчы. Пордбіць час да i лемёне спаць у кусты. М. Малешава. ЛЕМЕ'Х м., ЛЕМЕ'ХА ж. Таўстун, няўклюда. Сямурадцы. ЛЕМЕХОВА'ТЫ прым. Няўклюдны, непаваротлівы. Лемеховаты — то непроворны чоловек. Луткі. Е ж усякіе, е такіе лемеховатые дзеўкі', непроворные, а е ж — круціцца. Хачэнь. ЛЕМЕ'ШКА ж. 1. Рэдкая страва з мукі, кулеш. Зо дного мёшка хлеб i лемешка (прымаўка). Дварэц. За ложкаю лемешкі трэба іці сто кіломётроў пёшкі (прымаўка). Старажоўцы. 2 перан. Няўклюдны, непаваротлівы чалавек. M. Малешава. Павел, л е м е ш ы ш ч э н. Вельмі няздатны, няздольны, непаваротлівы чалавек. Кароцічы. ЛЕМЗА'ЦЬ незак, 1, Неапетытна павольна есці. Не m
Дадатковыя словы
елець, крўціцца, лекову, лекоцець, лелець, леляк, лементўе, леменуць, лемеха, лемзаць
4 👁