у сале. В. Малешава. Тому даў з целяці ныркі, шчо хорошые сынкі (з казкі). Цераблічы.
НЫЦЬ незак. 1. Ныць, тупа балець. От зубы моцно ныюць! Цераблічы. Рука ные. Луткі. 2. Канькаць, кленчыць. Седзіць да ные, коб домоў. Дварэц. 3. Марнець, чахнуць. Ные чоловек, ек плохо. М. Малешава. Вона і ные по ём. Запясочча. Яблуня ныла, ныла дай вусохла; так і чоловек ные, ные дай умрэ, это ж ему нешчо долегуе, боліць. Верасніца.
НЮНЯ ж. Сугней (у размове з дзецьмі). Вона нюня, моўчыць, не говоркее, ек воўк. М. Малешава.
НЮХ м. Нюх, чуццё. Это ж мае такі нюх собака! В. Малешава.
НЮХАЦЬ незак. Нюхаць. Нюхае носом. Альпень.
НЮХНУЦЬ зак. Нюхнуць, панюхаць. Корова ека подойдзе, нюхне, то зразу познае чужую корову. Хачэнь.
НЯ, НЯ-НЯ выкл. Выгукі, якімі падзываюць сабаку. Ня, Жук, ня-ня пшэнішнік! Сямурадцы. Ня, ня, цюцько, ня хлеба! Сямігосцічы.
НЯМАЦЬ, НЯМНЯЦЬ незак. Есці (у размове з дзецьмі). Нямаць хочэш? Ходзі, дам ням-ням. Запясочча. Нямняй кашку, мое дзіцятко! В. Малешава.
НЯМКАЦЬ незак. экспр. Жаваць (пра бяззубага). Нямкаю, нямкаю і коўтнуць неможна. Сямігосцічы.
НЯНЬКА ж. Нянька. Я ў няньках була до семнаццаці год. Чэрнічы. Напалі дзеткі: сама мамка, сама й нянька (пра адсутнасць дапамогі). Кароцічы.
О
О 1 часц. А. А куды ты, о лобахо! (на карову). Дварэц. Эдзік, о Эдзік, не ходзі, там коровы! Сямігосцічы. Дзядзе, о дзядзе, устаньце вечэраць! Запясочча. 2 выкл. Га. Сашо?—О!—Куды ты?—На рэку!—А чого?—По рыбу! М. Малешава. 3 выкл. Ну (са здзіўленнем). О, неўжэ ж ты пойдзеш? Луткі.
ОБ, О прыназ. 1. На, за, па памерах. Як об хату такіе е месціны. Мачуль. З берэсту такого зробяць коўпака об
97 👁