Лежнёўку прокладом да вувезом колоды. Сямурадцы. Лезнёўка. Пагост.
ЛЕЖНІ мн. Ляжанне. У цебе одные лежні от лені! Сямурадцы.
ЛЕЖНІШЧЭ н. Гультай, лежань. Ох ты лежнішчэ, лежэнь, полено! Запясочча.
ЛЕЖНЮКА м. Тое ж. Дзело робіць ленуецца — гэто лежнюка. Луткі.
ЛЕЖНЯ ж. Тое ж. Шо то за лежня! Уставай! Сямурадцы.
ЛЕЖЫЎКА ж. Вымашчаная дарога. Лежыўку ту военную робілі. Старажоўцы.
ЛЕЖЫШЧЭ н. Зброд, зборышча. Собаччэ лежышчэ. Пагост.
ЛЕЖЭБОКА м. Гультай, лежань. У моей дочкі не чоловек, а лежэбока. Тураў.
ЛЕЖЭНЬ м. 1. Тое ж. А чому ж воны лежні, воны ж робяць. Цераблічы. Такі лежэнь, шо пройдзі свет-мір, такого не найдзеш! Луткі. То хозяйка? То лежэнь, ена будзе ходзіць за гусіма, будзе клопат маць? Кароцічы. Лежэнь лежыць, а на лежня бежыць (прымаўка). Верасніца. 2. Ляжачы вулей, калода. Аздамічы.
ЛЕЗІВО н. Пад'ёмнае прыстасаванне ў пчаляроў. Лезіво — така дошчэчка з дзіркамі і вороўка доўга, кіне ее за сук, вороўку цягне і сам себе цягне. Мачуль.
ЛЕЗЦІ незак. Лезці. Узяла дробіну на вушкі лезці по сено. М. Малешава. Сініцы слепіцою лезуць у вокно на мецеліцу. Пагост. Не лезце, русаўка седзіць у жыце! (да дзяцей). Цераблічы. Колёса по колодкі е лезуць у песок, по самые оплені. Луткі. Не лезь на дзерэво, то не ўпадзеш (прымаўка). Сямігосцічы. Змяшчацца. Гуркі не лезуць у дзежку. Дварэц. △ Лезці на плечы. Навальвацца. І косіць, і молоціць — усе на мое плечы лезло. М. Малешава. Лезці слепіцэю. Быць вельмі назойлівым. А мухі лезуць слепіцэю у хату. Старажоўцы. Лезці з поля. Буяць. Картоплі с поля лезуць, такое хароство! Старажоўцы. Так цепер росце жыто, аж з поля лезе! Там жа.
ЛЕЙЦЫ мн. Лейцы. Вона грузіць, а я за лейцы дзержу коня. В. Малешава.
ЛЕЙЧАЦЬ незак. Лягчаць, пакладаць. Скоро поросят трэ лейчаць, а то ек старые, то воны важко перэносяць гэтэ. Верасніца.
116 👁