шла й ландзіць абу-шчо. Сямігосцічы. Ой, не ландзі ты того, шчо не след! Луткі.
ЛАНТУХ м. 1. Вялікі мяшок. Гэтого лантуха і не поднімеш. Тураў. Цэлы лантух картохлеў насыпала. Запясочча. 2 перан. Нязграбны, непаваротлівы чалавек. Ідзе лантух, нагодоваў брухо! Луткі. О, пошоў, неповоротліву лантух! М. Малешава. 3 мн. Лахманы, рызманы. М. Малешава.
ЛАНТУХОВАТЫ прым. Нязграбны, тоўсты. Така лантуховата жонка. Цераблічы. Якое то опудало, лантуховаты чоловек. Старажоўцы.
ЛАНЦІ мн. Лахманы. Ланці трэсиипа, а з іх людзі смеюцца (прыказка). Сямурадцы. Ланцямі трусіць (трэсці). Жыць у беднасці, хадзіць у рызманах. Сам ланцямі трусіць, а золото складае. Запясочча. Вон ланцямі трасе, а грошы ё. Старажоўцы.
ЛАНЦУГ м. Ланцуг. На ланцуг браць ёго ці шчо? Аздамічы.
ЛАНЦУГОМ прысл. Ланцугом, адзін за другім. Язі ланцугом ідуць да брахоняць. Луткі.
ЛАПА ж. 1. Лапа. А ў кажного коценяці по чотыры лапу. Бярэжцы. Не схоцела собача лапа на лаві лежаці, то нехай под лавою лежыць (прыказка). Хачэнь. Хоць чорна папа, абы поўна лапа (прымаўка). Запясочча. 2. Латка. Продае чоботы новуе, а сам у лапах ходзіц. Запясочча. 3. Бакавы корань дрэва. Отсечы етые лапы, вона і падае (пра елку). Цераблічы. Пообсекаць трэба тые лапы, бо не вуцягнеш корча. Хачэнь. 4. Шырокі ліст. У того зелья велізные, ек долоні, лапы. Хачэнь. 5. Прылада для выцягвання цвікоў. Запясочча. 6. Шавецкая прылада для падбівання ботаў. Запясочча. 7. Лопасць у якары. Запясочча. 8. Сошка над вогнішчам для падвешвання кацялка. Хотамель. 9 перан. Нязграбны чалавек. Аздамічы. Памянш. лапка. Гэту шкуру з гусіных лапок ховаюць да кладуць на одморожэнэ месцэ. Луткі. Павел. лапша. От лапша нога! Луткі.
ЛАПАЦЬ незак. 1. Лавіць. Цёнеток зробій, шчо рыбу лапаюць. Сямігосцічы. У такую жару роздзеваеица, на гэтого куста ложыица і там лапае рыбу рукамі. Старажоўцы. 2. Тупаць. Вон лапае, а той кульгае. Луткі. Етому дзеду на печё ўже пора седзець, а вон кожін дзень некиды лапае. Пагост.
ЛАПЕЦЬ, ЛАПОЦЬ м. 1. Лапаць. Мой бацько не
79 👁