М. Малешава. Багато дзірочок у огороде, то курочкі й лазяць. Там жа. ЛАЗБЕНЬ ж. Пасудзіна для мёду. Лазбень на мед з ўяза робілі, а то мед проедае і чэчэ. М. Малешава. У лазбень рэзалі сцельнікі, а суш кідалі на землю. В. Малешава. Лазбень робілі з коры ліповое. Запясочча. Лазбень — на мед така кантовата шатка з вушамі, з облубка робілі. Кароцічы. ЛАЗНЯ ж. Дзіцячая гульня. Дзеці однэ на однэ попадаюць — то і лазня. Запясочча. ЛАЙБА ж. 1. Баржа. Лайба була метроў мо трыццаць, і робіліса воны ў Петрыкові. Старажоўцы. 2. перан. Мажная асоба. Сам маленькі, а жонка лайба. Верасніца. ЛАЙБІШЧЭ н. 1. Вялікая баржа. Ек прывезе лайбішчу дроў, то на тры годы. Старажоўцы. 2. перан. Мажная асоба. От лайбішчэ соваецца, не робіць! Сямурадцы. ЛАЙДАК м. Лодар, гультай. Лайдак вон, роботаць нідзе не хочэ. Старажоўцы. ЛАЙДЫКОВАЦЬ незак. Лайдачыць. Лайдыкуеце, не хочэце слухаць нікого! (да дзяцей). Аздамічы. Лайдыкуе, нішто не робіць вон увесь век. Сямігосцічы. ЛАЙНО н. 1. Абы-якая адзежына, лахман. Поткінуў лайно дай лёг спаць. Сямурадцы. Піньджарно — лайно, плохі, драхлы. М. Малешава. 2. Адкіды пры апрацоўцы льну. Як труць лён, то однэ бувае лайно — нема нічого з волокна, усе падае з кострыцою. Аздамічы. 3. Абы-што, штосьці дрэннае. На плохе лайно говораць. В. Малешава. Нічого не забралі, так, лайно нейке. Аздамічы. Памянш. лаёнцэ. Запясочча. ЛАМАНКА ж. Від паляўнічай стрэльбы. Старажоўцы. ЛАМНУЦЬ зак. Глэмнуць, грызнуць. Гэты конь як ламне, то так і прокоўтне цебе! Кароцічы. ЛАМПЕКА, ЛАПЕКА ж. Нязграбны чалавек, ламіна. От чортова лампека, чого ты моўчыш? Сямурадцы. Вона не захочэ браць еку лампеку, а вуберэ собе кого хочэ. Старажоўцы. Лапека. Аздамічы. ЛАНДА ж. 1. Мямля. М. Малешава. 2. Хлус, абманшчык. То ж ланда — праўды й каліва у ёго нема. Верасніца. ЛАНДЗІЦЬ незак. Многа гаварыць, плявузгаць. Ты вельмі любіш много ландзіць. М. Малешава. Пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁