3. Забаўляць. Займаю дзіця цацкамі. Бярэжцы. 4. Заварочваць. Йдзеце да займайце своё свіньня. Верасніца.
ЗАЙМІСТЫ прым. З вялікім захопам. Шчо большы серп, то займісты больш. Запясочча.
ЗАЙЦІ зак. Зайсці. Осё ў город коньмі не можно зайці, усё пополоміш. М. Малешава. Лес зайшоў на сухо (пра плыт). Сямігосцічы. △ Ушпары (ушпар) зайці. Застыць. У шпары рукі зайшлі. Запясочча.
ЗАЙЦІСА зак. Зайсціся. Зайшлосо дзіця, ек упало з кольбелі, аж посінело. М. Малешава.
ЗАЙЦОЎ прым. Зайцаў. Зайцову шапку пошыў. Дварэц. △ Зайцовы картоплі. Плады на сцяблах бульбы. Мачуль. Зайцова цыбуля (цыбулька). Лугавы часнок. Зайцову цыбульку дзеці рвуць. Хачэнь. Зайцоў часнок. Тое ж. Хачэнь. Зайцоў бурак. Аксамітнік. Хачэнь. Зайцова капуста. Скочкі атожылкавыя. Хачэнь. Зайцоў боб. Тое ж. Сямурадцы. Памянш. зайчыкоў. △ Зайчыкоў бурак. Аксамітнік. Хачэнь. Зайчыкова капуста. Скочкі атожылкавыя. Хачэнь. Зайчыкова цыбулька. Лугавы часнок. Хачэнь. Зайчыкоў часнок. Тое ж. Хачэнь. Зайчыкоў шчавер. Палявое шчаўе. Бярэжцы.
ЗАЙЧЫК м. 1. Зайчык. «Зайчыку, шэрэнькі, вылі воду, за колоду. Кроў, кроў, кроў!» Гледзіш на руку, як сіняя — то небо, як красна — то сонцэ, як жоўта — то дождж (прыгаворка дзяцей пры вытрасанні з вуха вады пасля купання). Цераблічы. 2. Бакавы выраст на печаным хлебе. Хорошы хлеб — зайчыкі повупірало. Хотамель. 3. Сонечная пляма. Запясочча.
ЗАКАБЕНЬ ж. Закутак. У таком закабне косіў, шо одные кусты. Запясочча.
ЗАКАБЛУК м. Бяроставая пракладка ў абцасе. Коліся ў чоботы ставілі закаблукі з берэсты, это коб заднік не гнуўса. М. Малешава.
ЗАКАЗАЦЬ зак. Запрасіць. Продае чоловек хату да не знае, шо за ее заказаць. Луткі.
ЗАКАЗВАЦЬ незак. 1. Загадваць, загадзя паведамляць. Я ходзіла заказваць усім на роботу, як була звенневая. Дварэц. 2. Расказваць, апавядаць. Ты ўмееш казкі заказваць? Сямурадцы.
ЗАКАЛ м. Закалец. Як хлеб сеў на скорынку, то кажуць закал. Альшаны.
78 👁