Старонка 98
◀ / 273 ▶
ЗАЗЛІЦЦА зак. Раззлавацца. Скажы слово, а вон ужэ зазліўса. Мачуль. ЗАЗЛОВАЦЬ зак. Забалець моцна. Моё зубу зазловалі, бо ела рыбу і крупнік з м'ясом. М. Малешава. ЗАЗУБЕНЬ м. Рыбалоўны кручок. На перэмёт чэпляецца багато зазубнёў. Тураў. ЗАЗУБЕЦ м. Тое ж. Аздамічы. Памянш. з а з у б ч ы к. Аздамічы. ЗАЗУБОМ прысл. Насуперак. Як ты стала зазубом, то і вон тобе так отвеціў. Сямігосцічы. ЗАЗЯХВАЦЦА незак. Захліпацца. Так рознесло шчэку, зазяхваюса. М. Малешава. ЗАІКАНДА м. і ж. экспр. Заіка. Запясоцча. ЗАІКОВАТЫ прым. Заікасты. Хто процяжно говорыць, той чоловек заіковаты. Сямігосцічы. ЗАІНЕВЕЦЬ зак. Заінець. Верасніца. ЗАІНЕЦЬ зак. Тое ж. Покінула мешок с картоплямі на дворэ, то вон заінеў. Хачэнь. ЗАЙГРАЦЬ зак. Зайграць. Той стары с куршыны зробіць дудку да як зайграе! Луткі. ЗАЙДРОСНЫ прым. Зайздросны. Зайдросны думае, коб мне. Альпень. ЗАЙЗДРОСЦЬ ж. Зайздрасць. Берэ зайздросць, хочэцца і собе бегці (пра работу). Луткі. ЗАЙЗДРЫ, ЗАЗДРЫ прым. Зайздросны. Это такіе очы заздрые моі! Сямурадцы. Зайздры. Аздамічы. ЗАЙМА прысл. Усёй жменяй. Не рві цыбульку займа, трэбо шчыпаць по одной. Дварэц. ж. Захват. У тоё займа веліка ў серпе. Сямурадцы. ж. Постаць. От у тое жонкі займа! Сямурадцы. ЗАЙМАНКА ж. Паднашэнне пастуху. Последня займанка — варэнік з конопель. В. Малешава. Займанку давалі пастуху по празнікам. М. Малешава. Ды цыленького пірога даеш займанку, шоб цыленька худоба выйшла. Хачэнь. ЗАЙМАЦЦА незак. Займацца, звязвацца. У нас усе не займаюцца тканнем, от кое-хто. Пагост. Спросонку говорыць, шчо йдзе днём робіць, з екою бабою займаецца. Бярэжцы. ЗАЙМАЦЬ незак. 1. Чапаць, кранаць. Ек не займаеш нікого, то не прычэпіцца. Хачэнь. Не займай мене, малого, не калі себе, старого (прыказка). Сямігосцічы. 2. Займаць. Мой бацько займаў пусткі да сеяў. Верасніца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 273 ▶