ЗАКАЛЕЦ м. Тое ж. То подгорыць хлеб, то закалец сядзе на скорцы. В. Малешава. ЗАКАЛЁНЫ, ЗАКАЛЁННЫ дзеепрым. 1. Адсталы, заскарузлы. Коліся було закалёнэ, забітэ село. Дварэц. 2. Заядлы, заўзяты. Закалёны курэц, і ноч'ю ўстае да курыць. І сон не берэ! М. Малешава. ЗАКАЛІЦЬ зак. Забрудзіць. Закаліш штаны ў боцінках ідучы. Пагост. ЗАКАМАРОК м. Закутак. Кідай туды, у той закамарок, нашчо шчоб воно валялось! Сямігосцічы. Памянш. закамарочок. Трэ тые закамарочкі повучышчаць. Сямурадцы. ЗАКАМЕНКІ мн. Месца за коміным на печы. На закаменкі дзежку з цестом постаў, хай подыходзіць. Пагост. ЗАКАПНУЦЬ зак. Закапаць. Каплю меду ў воко закапні, то очышчае. В. Малешава. ЗАКАПРЫЗІЦЦА зак. Закапрызіць. Аздамічы. ЗАКАПРЫЗІЦЬ зак. Тое ж. Закапрызіць, ек не ее верх. Хачэнь. ЗАКАРАБУНІЦЦА зак. Залезці, ускарабкацца. На печку ледво закарабунюс. Тураў. ЗАКАЎРАШ м. Манжэт. У жонок водзікі на закаўрашах сорочкі булі. М. Малешава. ЗАКВАСІЦЬ зак. Закісліць. Трэбо заквасіць боршч. Хотамель. ЗАКВАСКА ж. Кіслата. Дзікіе яблука, у іх закваскі багато. Верасніца. Закваска молоко ўзяла. М. Малешава. ЗАКІ прысл. Пакуль. Я с свекрухой сем год жыла, закі эту хату зробілі. Чэрнічы. ЗАКІДАЦЬ незак. Закласці. Закідай у шула сценку! Луткі. ЗАКІДАЦЬ незак. Закідваць. До Юр'я сена і ў дурня, а на Міколу подавай дай вілкі закідай (прыказка). Кароцічы. ЗАКІЛЬ прысл. Пакуль. Коровай у печэ седзіць, закіль молодые не прыедуць. Луткі. ЗАКІНУЦЬ зак. 1. Ускінуць. Корова хвоста на спіну закіне, то дождж будзе. М. Малешава. 2. Закінуць. На гору закінуў шапку, зносіласа. Пагост. ЗАКЛАДАЦЬ незак. Закладваць. Одные бублы, хоць у руж'ё закладай да стрэляй (пра бульбу). В. Ма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
116 👁