Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
ДАРЭ'МНІК. м. Дармаед. 0, дарэмнік, прышла ўжэ есці! Акота! Шо мушэй не ловіш? M. Малешава. ДАРЭ'МНО прысл. Дарэмна. Дарэмно робіў хату, а жыць нема кому. Пагост. Хлеб дарэмно не ем. Чэрнічы. ДАРЭ'М НЫ прым. Дармавы, тайны. Вона ім дарэмна наймічка, праўда ж! Хачэнь. У нас у лаўцы зара дарэмна соль. В. Малешава. ДАРЭ'М Ш ЧЫ НА ж. Дарэмшчына. Як мало заробляеш у той пылоці, у такой гразноці, то i дарэмшчына. Мачуль. ДА'УНІ прым. Даўні. Бор, шчо вы там булі, то нашэ даўне поле. Кароцічы. Такіх даўніх, прадзёдоўскіх хатоў ужэ нема. Луткі. На Хведору кажэ, шо даўне знае. Дварэц. Я ўжэ даўні, мой Хлопец старшы за ёго хлопца. В. Малешава. ДАУНІНА' ж. Даўніна. Прыгон — то даўніна мах! Аздамічы. Памянш. д а ў н i н к а. Воны хочуць даўнінку знаць, старынку. Запясочча. Д А'УШ ШШ прым. Даўнейшы. Даўнішняя говорка ідзе. ЬА. Малешава. ДАУНСУ прысл. Даўно. Даўно маці пошла? '■— Не. Аздамічы. 3 даўных-даўно ржа С луч не замерзав., Верасніца. Даўно-даўным була паншчына. В. Малешава. ДА'УНОСЦЬ ж. Даўнасць. Скрозь так ведзецца, з велікоі даўносці. Дварэц. ДА'ЦЦА зак. Ударыцца. Рыштунок абломаўса, i вон як даўса об землю! Сямігосцічы. Д Да ц ц а рады. Даць рады. Ніяк не даласа рады! Не роскололосо. Хачэнь. ДАЦЬ зак. Даць. Знаеш шчо? Мы тобе дамо хату. Тураў. Берэце кошэля i везёце яблука да мне кошэля дасце назад. Мачуль. Дай бог усе ўмець, да не дай бог усе робіць (прымаўка). Сямігосцічы. Коров! дай, той короўка дасць (прыказка). В. Малешава. Трэба знаць, кому дзень добры даць, а кому —: i помогайбо! (прымаўка). Хільчыцы. Д Д а ць з а л о г. Паспрачацца на заклад. Альпень. Д а ць на повёр. Адпусціць без грошай. Луткі. Д а ць с т о р ч а к а. Кінуцца або ўпасці ўніз галавой. Дварэц. Д а ц ь до б р ы д з ё н ь. Павітацца. Запясочча. Д а ц ь носцэм. Ударыць нагой. Сямігосцічы. Д а ць г а н ь б у. Зганьбіць, указаць на загану. Бярэжцы. Д а ць бобу. Павесяліць, пажартаваць. Бярэжцы. Д а ць рады. Справіцца. Удвох да не моглі даць рады. Хачэнь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ауш, дауносць, дацца
1 👁
 ◀  / 273  ▶