Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
ДАЛЕ'ЗНО прысл. Вельмі далёка. У мене далезно участок.Дварэц. Поле далезно, то обед на дворэ, ек доедзеш туды. Чэрнічы. ДА'ЛЕИ прысл. Далей. Старчэ, село горыць! — Нехай горыць. Я за свою суму дай далей посуну (прыказка, пра абыякавасць да чужой бяды). Мачуль. Хорошего чоловека далёко відно, а поганого шчэ далей (прымаўка). Верасніца. ДАЛЕ'КО прысл. Далёка. Стары, то далеко не хожу, от церез вуліцу до тоё бабу. Пагост. Соткі даюць далеко. Хотамель. ДА'ЛЕЧ ж. Далечыня. Така далеч, i вон туды іціме. Сямігосцічы. ДАЛЕЧЫ НА' ж. Тое ж. Ой, далечына, да болото — натоміўса! Аздамічы. То ж далечына стуль несці. Луткі. ДАЛЬ ж. Тое ж. Ну i даль до тоі дзелянкі, а до Обзола далечына шчэ большая. Тураў. ДА'ЛЫ ІІЫ прым. перан. Ранейшы, мінулы. 3 дальшэе хаты ў мене оконщы шче е. Мачуль. Больш далёкі. 3 дальшое яблоні яблук вутрусі. Пагост. ДАНЬ ж. Даніна, падачка, міласціна. Старцам даюць дань. Сямігосцічы. ДАР ж. Падарунак. Коб жэ вона хоця одну дар узела! Альшаны. ДАРКА ж. Поены пірог, які пяклі спецыяльна для памінання нябожчыка ў царкве. Запясочча. ДАРМА', ДА'РМО прысл. Дарэмна. От дарма напаў ты на мене. Бярэжцы. Нашоў, кажэ, дурня, робі ёму дарма-гарма; така прыказка, шчытайце. Луткі. А мой Пушок дармо гаўкаць не будзе. В. Малешава. ДАРМА'Ш ЭКА прысл. Тое ж. Дармашэка, шчо казаЛІ, вас там 6Ш,— не віднб! В. Малешава. ДАРМ ОВЕ'С м. Выступ бэлькі над папярочнай сцяной у хаде. Аздамічы. ДАРМ О'ЕД м. Дармаед. Мало шчэ дармоедоў, хай шчэ гэтые годуюцца (пра ваўкоў у запаведніках). Дварэц. Спасібо за обед, шчо наеўса дармоед. Сямігосцічы. ДАРОВА'ЦЬ незак. Дарыць. Бацько даруе карову. Запясочча. ДАРОВГЗНІНА ж. Дараванне, падарункі. Як на веселы, то даровізніна. Хотамель. ДАРЬГЦЬ незак. Дарыць. Пастухом давалі, дарылі старцдм. Луткі. Дару тобе дугу, шоб не гледзеў на другу (застольны жарт на вяселлі). Старажоўцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўтрусі, далеи, далы, дароваць, овес, ёмў
2 👁
 ◀  / 273  ▶