ДА'ЧА ж. Давание. Дасць вон, дожыдайса его даны! Луткі. ДБА'ЙЛІВУ прым. Дбайны. Дбайліву хлопец, ужэ сходзіў на возеро. М. Малешава. ДБАЦЬ незак. Звяртаць увагу, клапаціцца. Вон про сем'ю дбае. Бярэжцы. От гадзіны такі яд, а еж І не дбае! Запясочча. Нас усю ноч комарэ пеклі, а вон спіць а не дбае! Аздамічы. Хто дбае, той мае (прымаўка). М. Малешава. У мае кожны собе дбае (прымаўка). Хачэнь. Прышоў май, кожуха дбай (прыказка). Сямігосцічы. Прымаць пад увагу, лічыцца. Я то старшину не дбащ ніяк. Запясочча. ДВА ліч. Два. По два раз ехаць у корчэ трэ. Церабл\ічы. Дзеругі два на два ткаць просто, это ж не перэбіранка. Верасніца. По два кабаны б'е на год! В. Малешава. ДВАНА'НЦАЦЬ ліч. Дванаццаць. Нашые людзі приехалi шчэ двананцаць часоў домоў. Запясочча. У его от первое жонкі двананцаць дзецей. В. Малешава. ДВА'ЦЦАЦЕРО ліч. зб. Дваццаць. Вона мае дваццацеро гусенят. Запясочча. У мене мо некіх дваццацеро кролёў. В. Малешава. ДВА'ЦЦАЦЬ ліч. Тое ж. Это ж дваццаць кілометроў, мо й больш. Верасніца. ДВО'Е ліч, зб. Двое. Двое малых поросят годуюцца. Луткі. ДВОЕНЯ'ТА мн. Двайняты. У мене двоенята хлопчыкі булі. Верасніца. Д ВОГХ приел. Удвох. Отчыняе дзверы — двоіх стояць. Кароцічы. ДВО'ИКО ліч. зб. Двое, пара. Е дзёткі? — У мене двойко. Кароцічы. Унукоў много?— Не, одно двойко! В. Малешава. Д ВОЙ Ш 'К м„ Вялікае бёрда ў 12 пасмаў. У нас не було берда шаснанцаткі, а буў двойнік. М. Малешава. Самае тонкае палатно. Двананцаць губ вуткала двойніка. Луткі. Л Пр а с ц і ў д в о й н і к. Прасці вельмі тонка. Мы ў двойнік, у тройнік пралі. Луткі. ДВОР м. 1. Надворак. На дворэ нейдзі була. Кароцічы. М'ясо, хоць ты на двор вукінь! Хачэнь. I вона, бомба, шоб у дом, то ўсіх бу ўбіло,, вонэ ўпало ў дворэ. Пагост. 2. Маёнтак, гаспадарка. У нас кажуць двор, дзе пан седзеў. Кароцічы. Я думала, шчо коло мого двору гусі. Хачэнь. Ну, вона сама з бедного двора. Кароцічы
Дадатковыя словы
дача, двоико, мясо, семю
2 👁