Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
цец. Мачуль. Жыцец — то така шоўковенька трава во льне. Луткі. 2. Каласоўнік. Жытец по полю росте, ек бывав ў пашне, то вырывають. Альпень, Ж ЬГЦШ А ж. Сцябліна жыта. Жыціна росце, росце, а Зале похіліцца. Луткі. Памянш. ж ы ц і н к а. Як умрэ, то кропяць святой жыцінкой воду i ямку. М. Малешава. Ж ЬГЦЦА незак. Жыцца. Вудзе жыцца, будуць розжывицца. Верасніца. Жылоса добре. Кароцічы. ЖЫЦЬ незак. 1. Жыць, быць жывым. Дзякуй богу, шо жывё целя, не здохло. Дварэц. Вон гэтого нічого не есць, за солодкім i жыве. Кароцічы. Жыць, існаваць. Да чому ж Орыні плохо жыць? Коло дочкі жывё, не сама. Пагост. Пражываць, знаходзіцца. Здоровы жывёце ў хаце! (пажаданне на наваселле). Цераблічы. Му тута век жывом, то му тубольцы. Аздамічы. У нас кругом осерэдкамі жывуть. Рубель. 2. Пражываць разам, суіснаваць. 3 намі хорошэ жыве Горшколёп, навек хороша, му не езыкуем. Дварэц. 3. Быць, бываць. Я часто жыву ў Турові. Хільчыцы. Ек добро посоліш, то воно, сало, бёлэ i бёлэ жывё. Цераблічы. Завшэ так жывё: орэцца на двое гоней. Аздамічы. E 'стека мала на дерэві, ліст опаде, а вона жывэ зелёна. Рубель. Весной вода скрозъ жывэ тут. Цераблічы. Быць, існаваць, цягнуцца. Мясоед жыве дзевецъ недзель. Альтаны. Заставацца. Не розварыліса картоплі, так цэленькіе i жывуць. Бярэжцы. Дзежу моцно не вускрэбеш, да так i жыве. М. Малешава. Быць, знаходзіцца. Мабуць, вон i жыве ў каплщы, той крэст. М. Малешава. Весціся, расці. Рак по-над рэкой жыве. Верасніца. Куцейка, шчо на сеножацях жыве. Бярэжцы. Осока на купіне жыве. Цераблічы. А Ж ы ц ь у б е д н о м дв о ры. Гараваць. Вон у бедном дворы, як той кажэ, жыве — жонка нічогая. М. Малешава. ЖЬІЦЬЕ' н. Жыццё. Еке тэ жыцье, не годзяшча воды прынесці! Хачэнь. ЖЬГЧКА ж. Жычка, тонкая стужачка. Жычкой завязвалі коунер у сороццы. Запясочча. Жычка — стонжка такая чырвона ў коўнёры, шо обцягваць заборы ге. Мачуль. ЖЭБЕРДЗНВА'ТЫ прым. Гнілаваты (пра дрэва). Жэбердзёвата дзерэвіна. Верасніца. Ж ЭБЕРДЗГНА ж. Дрэва з гніліной. Жэбердзша больш погніўшы, чым хаут. Верасніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гбней, дбчкі, дзежў, езыкўем, жывйцца, жывў, жылбса, жэбердзнваты, картбплі, крбпяць, кўпіне, стбнж, тўрові, хброшэ, шоўкбвенька
3 👁
 ◀  / 273  ▶