Старонка 72
◀ / 273 ▶
дзе вода пробегае по долінцы. В. Малешава. Стрыжань ракі, асноўны напрамак цячэння. На Случы сама жыла не замерзае. Верасніца. Рэка свою жылу знае, по своей жылё цечэ. Буразі. ЖЫЛАВУ, ЖЫЛОВУ прым. Жылісты. Жылаву — худы да здорову. Запясочча. Цягучы. Ек сучыце свечку, подогрэеце, то воск жыловы робіцца. Луткі. Цягавіты, дужы. Жылова вона й вон жылову — то горуюць. Верасніца. Жывучы. Кот жыловы, не можно рады даць звёсці со свету. Луткі. От жылаву, ек вуж! Запясочча. Моцны, трывалы. Коробка жылавюйша шчытаецца з в'яза ці з бэрэсту. Хотамель. ЖЫЛКА ж. Жылка, тонкі крывяносны сасуд. Башковіты чоловек, колі на льбё дзве жылкі е коло кос. Луткі. Так напужаўса, шо аж жылкі трасуцца. Верасніца. Пражылак, ніцепадобная палоска, пісяжок. Белые жылкі од молока побегуць по пойлочку. В. Малешава. Добра вычасаная жменька льну. Запясочча. Памянш. жылочка. Перэгрызлі тую палку шэршні, одно жылочка осталаса. Луткі. ЖЫЛОВАТЫ прым. Жылісты, мускулісты. Вон такі жыловаты чоловек, бачно, шо сільны. Запясочча. Цягавіты, жывучы. Вона жыловата, ек тхор. Чэрнічы. ЖЫМАНУЦЬ, ЖЭМЕНУЦЬ зак. Цісკануць. Так жыманулі его, шо аж пурскі полецёлі. Верасніца. Жэмені стога! М. Малешава. ЖЫМЕРВА ж. Багна, багністае месца. Жымерва, вулезці не можно! Цераблічы. ЖЫР м. Жыраванне, жыўленне (звяроў, птушак, рыб). Вутвэ лецяць на жыр. Аздамічы. Ідзе і воўк на жыр жыроваць. Мачуль. Тлушч. Жыру набегло богато — сало топке. Хотамель. △ Лёгкіе жырэ. Лёгкі хлеб, заработкі. Невёст нема, на лёгкіе жырэ ў город поехалі. Пагост. ЖЫРКО прысл. Ярка, горача. Жырко гораць дровы. Альпень. Жырко коло печэ, аж смаліць. Пагост. Коб не жырко було, коб рукі не спаліў! Рубель. ЖЫРНО прысл. Сытна. Корову трэбо жырно корміць, а козу абу-як. Верасніца. ЖЫРНУЦЬ зак. Балюча выцяць, сцебануць. От жырнуў пугою, шо аж ляснуло! Старажоўцы. ЖЫРНЫ прым. Непераборлівы ў ежы. От жырны кабан, шо ні дай, усе з'есць. Запясочча. Не набрацца тобе есті, такі жырны. Альпень. Воны людзі жыр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 273 ▶