Старонка 54
◀ / 273 ▶
ЕРШУН м. Тое ж. Ершуны колючые беруць і ўночэ. Луткі. ЕРШЫЦЦА незак. Яршыцца. Ершыцца воўк у воўкоўне (прыказка). Мачуль. ЕСКОЛІЦЦА незак. Не ўступаць, вішчаць. Есколіцца свінья погана! Старажоўцы. ЕСТОНЬКІ незак. ласк. Есці. Естонькі захоцела, дочко? М. Малешава. ЕСЦЕКА незак. Ёсць. Робота есцека, трэ робіць. Хачэнь. У лесі шчо хоч есцека. Сямурадцы. Не бачу, дзе вон есцека. Луткі. ЕСЦІ незак. Есці. Мо компот есцімеце? Запясочча. Сорокі яблука едзяць, падзёўбаных богато. Дварэц. Мой бацько есць і есць, а я наеўса. Чэрнічы. А хлеба не хочуць есці, бадай на іх ліхо. Верасніца. Корова буракі есць, ек не ў себе. В. Малешава. З молоком кісель емо. Там жа. △ Ёсці зубамі. Шчыраваць, працаваць заўзята. Вона ж ела зубамі гэту пражу. Цераблічы. ЕСЦІСА незак. Грызціся, сварыцца. Толькі едзяцца да сварацца. Хачэнь. Есціся, спажывацца. Цепер не так, ек гэто колісь сало елосо. Верасніца. ЕХАЛО н. экспр. Паездка або транспартны сродак. Поехаў, на чорта було тэ ехало! Дварэц. Плохе ў цебе ехало (пра матор у лодцы). Верасніца. ЕХАЦЬ незак. Ехаць. Браты едуць по сено, а вон не хочэ. Сямігосцічы. Ек едзеш, то воз пішчыць: «З'еў сало, з'еў сало!» Луткі. Не едзьмо, ночуймо. Альшаны. △ Ні сеў ні ехаў. Пра адсутнасць цікавасці да асобы. Мне твой Лёня ні сеў ні ехаў. Хачэнь. ЕШЧЭ, ШЧЭ прысл. Яшчэ. Бутэлька боклатая да ешчэ з вухом. Сямурадцы. Я б і цепер шчэ вуткала ту рогожу. М. Малешава. Як там твое бацькі жывуць, шчэ ходзяць трохі? Пагост. Ё Ё выкл. Пры неадабрэнні, здзіўленні. Ё, несолоные гуркі будуць, то ж я толькі солі ўсыпала! Луткі. ЁЛКА ж. Ёлка. З ёлкі робілі дудкі. Хачэнь. У одного
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 273 ▶