ЕЙ-БОГУ выкл. Бажба. Ей-богу й прысей богу і божэй маці крэст! (прысяга). Луткі.
ЕКУРАТ прысл. Акурат, зусім, дакладна, якраз. Екурат часоў двананцаць було. Луткі. Екурат такі, ек Трохім. Аздамічы.
ЕКУРАТНО прысл. Акуратна. І до того екуратно выпісаў! Талмачава.
ЕЛЕ часц. Ледзь. Пошла да еле прынесла. Дварэц. Елі-елі зацягса. М. Малешава. Спаў, елі прочнуўса. В. Малешава. Еле добіраецца трактор до села, така гразь. Запясочча.
ЕЛІНА ж. Хваёвая або яловая жэрдка, якая выкарыстоўвалася плытагонамі на плытах пры руху па рацэ. Тураў.
ЕЛКІ прым. Ёлкі, прагорклы. Елке сало, даўно пожоўкло, не той укус. Альпень. 2 перан. Сярдзіты. Шо ты такі елкі? Пагост.
ЕЛОВЕЦ м. Ядловец. Хачэнь. Еловец. Аздамічы.
ЕЛЬНІК м. Ельнік. Така гушчэра, цемень у том ельніку. Пагост.
ЕНДОЛА ж. Вялікая нарасць або пухліна, «дзікае мяса». Ендола така ў коровы вуперла под мусою. Луткі.
ЕНК м. Енк. Надорваўса да енку наробіў на ўсе село. Верасніца.
ЕНЦОХА м. і ж. Жвавае, непаседлівае дзіця. Ну енцоха еты малы, ні мінюты не ўседзіць! Пагост.
ЕНЧЫЦЬ незак. Енчыць. Вон енчыць, места не находзіць, апарыў кропом ногі. Бярэжцы. Усю ноч енчыў на зубы. Аздамічы.
ЕРМО н. Ярмо, вупраж на валоў. Постаўлялі волы ў ермо. Верасніца. Уперса, ек вол у ермо. Сямурадцы.
ЕРОМ м. Ярмо, вупраж на валоў. Ером на вола накладаеш. Цераблічы.
ЕРОШЫЦЦА незак. Натапырваць пер'е, уздымаць поўсць, надзімацца сярдзіта. Кура ерошыцца, ек хапае коршак ціпленя. Індзюк ерошыцца, як цвеліш его. Верасніца.
ЕРХА ж. Чуб над ілбом. Я тобе ерху надзеру. Аздамічы.
ЕРШ м. Ёрш. Ерш меншы, а окунь большы. Сямігосцічы. Памянш. ершык. Да біўса ершык да с карасём (з песні). Хачэнь.
ЕРШАК м. Тое ж. На тых ершакох луска мала. В. Малешава.
79 👁