Старонка 55
◀ / 273 ▶
дзядзька на Мар'янцы ёлка росце. Верасніца. І ёлка шоб була ў коровае. Сямурадцы. ЁЛУПЕНЬ м. лаянк. Дурань. Шо ты ек ёлупень уставіўса? Аздамічы. Шчо гэто за ёлупень там седзіць? Хачэнь. ЁМЕЦ м. Хапуга, злодзей, спрытнюга, хцівец. Етта, ка, ёмец пошоў, злодзюга. Запясочча. ЁНЧЫК м. Той, хто гаворыць «ён». Любавічы. ЁРЗАЦЦА незак. Ёрзацца. Не ёрзайса, поседзі ціхо. Верасніца. ЁРЗАЦЬ незак. Ёрзаць, падскокваць. Цегні вуду скорэй, ужэ ёрзае. От як плаўкі ёрзаюць, то знай, шо ў сетцы рыба е. Верасніца. ЁРЗНУЦЬ зак. Ёрзнуць, тузануць. Корова ёрзне головою і можэ засіліцца. Верасніца. Бацько ёрзнуў коня і поехаў. Цераблічы. ЁЎЁРКА ж. Вавёрка. Мачуль. ЁЎКАЛО н. Дзіцячая назва івалгі. Ёўкало крычыць: «Кошэўскі Ёўхім поехоў у Кіёў меняць кобулу». Цераблічы. ЁШКА м. зневаж. Сквапная дурніца. Ета ёшка чужэ сено згрэбла, говорыць, шчо ее і ўсе. Пагост. Ж Ж, ЖЭ часц. Ж, жа. Шчо ж робіць ему? Луткі. Коб жэ той брат помогаў! Сямігосцічы. ЖАБА ж. Жаба, лягушка. Вуцяг сетку, аж там одные жабу сіўе. Верасніца. Ек жаба чорна прышчовата перепоўзае дорогу, то нехто палца порэжэ, ек жном (павер'е). Пагост. Вулупіла очы, ек жаба на олёшыну. М. Малешава. Жаба ў воду — пі воду, жаба з воды — не пі воды (прыкмета). Луткі. Коб жабі хвост, усю траву пом'яла б (прымаўка). Цераблічы. 2 перан. экспр. Пра малых, недарослых. От жаба, не залезе аніяк. Верасніца. 3. Цела бяззубкі. Жаба ў чорушцы. Бярэжцы. 4. Хвароба кароў. Жаба, то як прысыхае скура на клубах, на спіне, шчаваюць скуру на корове і шэпчуць: «Шоб така чыста, як богородзіца чыста». От і наша корова не вылізваецца, мо ў ее ўжэ жаба. Ма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 273 ▶