Тураўскі слоўнік (1982). Том 2. Д-К. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 273  ▶ 
ДРЬГПАЦЬ незак. экспр. Дрыпаць. Пока буду дрыпаці помалу. Пагост. ДРЭГЕЗА'ЦЬ незак. Ныраць з разбегу з шумам. Дрэгезалі дзеці c прымолу однэ за другім. Цераблічы. ДРЭГЕЗНУ'ЦЬ зак. Даць нырца з высокага берага. Ек дрэтезнеш у воду i пошоў на самэ дно. Цераблічы. ДРЭ'М А ж. 1. Казадой. Дрэма веліка, ек голубец, мо трохі ŭ болыйа. Запясочча. 2. Соня, ахвотнік падрамаць. Дрэма под кужэлем седзіць. Дварэц. ДРЭМА'ЦЬ незак. Драмаць. Дрэмае іншы: i своего не хочэ сказаць i чужого не слухае. Цераблічы. I холодок не помогае — то спіць, то дрэмае (прыказка). Кароцічы. ДРЭМО'ТА ж. Дрымота. Седжу да дрэмота, да будзе дождж. Верасніца. ДРЭМО'ТКА ж. Toe ж. Спеваем, шоб дрэмотка не брала. M. Малешава. ДРЭМ ПОЦЕ'ЦЬ незак. Трымцець. Усе дрэмпоцело цело! От так. M. Малешава. ДРЭМ У'ХА ж. Казадой. Дрэмуха лётае ночэю. Мачуль. ДУБ м. 1. Дуб. Ву знаеце, колькі у нас круг села було того дуба! Верасніца. У гэтой бабу своіх сыноў, як дубоў. Там жа. Цар-дуб буу у Зарэччы, метры дзве на тоўшчыну, немцы спалілі. Пагост. Дзе дубы, там i грыбы (прымаўка). Талмачава. Не лезь на дуба, то не ўб'есса, не іді на воду) да не ўтопісса (прыказка). Альпень. Чоловек, ек дуб, а жонка — ек та хвойка (прыказка). Кароцічы. Хто ў сухотах лежыць, то ек леніву дуб розвіваецца, то ўмрэ. М. Малешава. 2. Вялікая лодка (у адрозненне ад чоўна). Двума дубамі поехалі ў лес. Хотамель. Д С т а н о в і ц ц а дубом. Выпручвацца (пра дзіця). Дубом стало дзіця, не можно прыгорнуць. Запясочча. С т а н о в і ц д а на дуба. Уставаць на дыбы. Хачэнь. С т а н о в і ц ц а ў ду ба. Тое ж. Луткі. П о с т а в і ць дуба. Тое ж. Альшаны. У р э з а ць дуба. Памерці. Любавічы. Памянш. д у бок. Дубкі на кокоры рубаём. Пагост. ДУБ'Е7 н. зб. Дубы. Дуб*я було — з небом говорылі! Мачуль. ДУ'БЕЛЕМ прысл. Дубам. Стоіць дубелем коза, шоб на ее дох! Хачэнь. Д У Б ЕЛ Ь Ч А 'К м. Брус, абчэсаны з чатырох бакоў. Альшаны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дрэгезаць, дрэгезнуць, дрэмаць, дўба, поцець, ўбесса
7 👁
 ◀  / 273  ▶