на плыце. Дварэц. Падвязаная жардзіна на страсе ў час крыцця, па якой ходзяць. Верасніца.
ДРОСЕН, ДРАСЁН м. Расліна драсён. Дросен. Запясочча. Драсён. Д.-Гарадок.
ДРОТОВАНЫ прым. З дротам у лычы (пра свіней). Коб дротован, тоб не рыў, не корпаў. Кароцічы.
ДРОТОВАЦЬ незак. 1. Зацягваць у лыч дрот. Поросята крычаць, як дротуюць. 2. Аплятаць дротам гаршчок. Запясочча.
ДРОЎКА ж. Першацёлка. Альшаны.
ДРОЦІНА ж. Дрот. Гарапнік — гэто гума з дроціною. Хотамель. Нема гвоздоў, то дроціною прывезаў. Пагост.
ДРУГ м. Сябрук. Для доброго друга і волы с плуга (прыказка). В. Малешава.
ДРУГІ ліч. Другі. Побуджаць ідуць на другі дзень, як сховаюць. Дварэц. Другого дня после веселья поехалі ўжэ. Старажоўцы. 2 прым. Іншы. Друга дзеўка ніяк не ходзіць гуляць на село, а бач, і замуж пошла. Луткі. △ З другое травы. Не такі, як іншыя. Луткі.
ДРУГОЦЁЛКА ж. Карова другім цялём. Сямігосцічы.
ДРУЖАК м. Дружбак. Коту собака не дружак. В. Малешава.
ДРУЖАКА ж. Дружбак, сяброўка. Му з гэтой бабою дружакі. Хачэнь.
ДРУЖБА ж. Група людзей, якія сябруюць. Наша мала дружба. Запясочча.
ДРУЖКА ж. Дружка. А чыя гэто дзеўка за дружку ў нашое молодое? Кароцічы.
ДРУЖЭННЫ прым. Сяброўскі. А вон такі дружэнны! Дварэц.
ДРУК м. Кол, дручок. Одзін друк за сем рук (прыказка). Сямігосцічы.
ДРУКОНІЦЬ незак. экспр. Пісаць. Хваціць тобе друконіць, будом обедаць. Хачэнь.
ДРУЧ'Е н. зб. Кіі, палкі. Побралі друч'е да пошлі біць злодзеёў. Верасніца.
ДРУЧОК м. Дручок. Дручок зробіў з голіны. Альпень. Кол, якім ускочваюць на воз калоды. Одзін дручок за сем ручок (прыказка). Аздамічы. Бярвенца, якім падважваецца калодка на станіне. Запясочча. Палка з зарубкамі, якой прыціскаюць салому пры крыцці страхі. Сямігосцічы.
77 👁