бервяна. Хотамель. 3. Жалезны грэбень для часання льну. Запясочча.
ДРАШОЎКА ж. Шаршатка. Подай драшоўку, трэ дзіркі ў мешках позашываць. Пагост.
ДРОБ м. Драбок, кавалачак (солі, цукру). Хачэнь.
ДРОБЕЗА ж. Дробязь, драбната, малеча. Сена накосіў гэтого, дробезы, хороства. Дварэц. Дзеці такіе дробеза. Аздамічы.
ДРОБЕЗЬ ж. Тое ж. Сено дробезь одно. Аздамічы.
ДРОБІНКА ж. Драбочак, кавалачак. Нам дробінку сала одрэжэ, а сам не есць, шкодуе. Цераблічы.
ДРОБНІЦЬ незак. Дзяліць на кавалкі. Ксендзовэ поле не дробнілі. Чэрнічы.
ДРОБНЫ прым. Дробны. У его чэцьверо дробных дзецей. Тураў. Ох, ее чоловек дробны да малы, ек тая бобіна. В. Малешава. △ Дробны на віду. З тонкімі рысамі твару. Такі дробны на віду, такі хорошы мужчына. М. Малешава. Памянш. дробнюсенькі. Мармышэль дробнюсеньку куплялі. Альшаны.
ДРОБОК м. Драбочак, кавалачак (цукру, солі і інш.). Бурак крышаць на дробкі ў боршч. Любавічы.
ДРОБОВЫ прым. Буйнымі драбкамі. Я не слухала нікого, і мене на дробовой солі садзілі. М. Малешава.
ДРОВА мн. Дровы. Огню не накладзеш, бо дроў нема. Поеду за рэку вецельніку на дрова нарубаю. Пагост. Нема хлеба, то жэніса, нема дроў, то селіса (прымаўка; г. зн. будуць кавалкі хлеба пасля вяселля і трэскі пры будаўніцтве). Хачэнь.
ДРОВІЦА ж. Першацёлка. Дровіца — пуста дойніца (прымаўка). М. Малешава. Памянш. дровіцка. От та дровіцка, шо вона дае молока! Аздамічы. Як першым целятком короўка, то кажуць дровіцка. В. Малешава.
ДРОВОТНІК м. Дрывотнік. Ідзі наберы ў дровотніку дроў. Дварэц.
ДРОВОТНЯ ж. Тое ж. Дровотня на дворэ, дзе секуць дрова. Аздамічы. Месца для дроў у курэні. Альшаны. Калодка, на якой колюць дровы. М. Малешава.
ДРОЖДЖЫ мн. Дрожджы. З хмелю робілі дрожджы гэтакіе. Верасніца.
ДРОЗД м. Дрозд. Дрозд большы за шпака. Альшаны. Поттуліў хвост, як той дрозд (прыказка). Верасніца.
ДРОНЦІК м. Вяроўка, якая прывязана за драйку
83 👁