ДРЫБАЦЦА незак. Трапятаць, уздрыгваць. Шчэ велікі карась трохі дрібаўса. Луткі.
ДРЫГА ж. Дрыжыкі. Цэлу ноч кідало ў дрыгу, хвороба нека. Сямігосцічы.
ДРЫГАЛКА ж. Вялікае вясло на плыце. Хотамель.
ДРЫГАНЫ мн. Трыножка з палак для падвешвання калыскі ў полі. На дрыганох кольбель вешалі. Пагост.
ДРЫГАЦЬ незак. Дрыгаць. Корова заднею ногою дрыгае, то велікі будзе мороз. М. Малешава.
ДРЫГОМ прысл. △ Дрыгом дрыжаць. Вельмі дрыжаць, калаціцца. Дрыгом дрыжыць за горэлкою. М. Малешава.
ДРЫГОТА ж. Дрыжыкі. Нека напала дрыгота, бі грубі не топіла. Сямігосцічы.
ДРЫГОТКА ж. Тое ж. Ужэ дрыготка берэ, холодно. Запясочча. Шо на цебе дрыготкі напалі? Цераблічы.
ДРЫГУХА ж. Студзень. Мы поставілі ім дзве міскі дрыгухі. Кароцічы. От наварыла дрыгухі доброе, як рэмень, хоць ты стань. Луткі.
ДРЫЖАЦЬ незак. Дрыжаць. Не дрыжы, як Назар над млінцамі. Мачуль. Кожух лежыць, а пан — дрыжыць (прымаўка). Аздамічы. Ек недобрэ лежыць, то ў его серцэ дрыжыць (прыказка). Там жа. Болобан бежыць — болото дрыжыць (загадка). Овечка (адгадка). Хачэнь.
ДРЫЖАЧКА ж. Дрыжыкі. Дрыжачка трэсе. М. Малешава.
ДРЫЖВА ж. Студзень. Запясочча.
ДРЫЖКА ж. Студзень. Як була я молода, то бояласа ету дрыжку есці, вона ворушыцца. М. Малешава. 2. Расліна дрыжнік. Некоторые кажуць божое мацер слёзкі, а мы ек венкі бегалі віць, то казалі дрыжка. Луткі.
ДРЫН м. Палка. Дрын на цебе трэба. Цераблічы.
ДРЫНДА ж. экспр. Худая нязграбная істота. Ек суха корова, то кажуць дрында. М. Малешава.
ДРЫНДАЦЬ незак. Цягацца. Годзі дрындала по гэтой хаці, села б луччэй да поседзела б. Луткі.
ДРЫНДОВАЦЬ незак. Танцаваць заўзята. Так бацько на веселлі дрындоваў, шо подошва отваліласа. Пагост.
ДРЫПА ж. экспр. Брудны, неахайны чалавек. Кажуць дріпа, ек чоловек гразны ходзіць. Пагост.
ДРЫПАЛО н. экспр. Тое ж. Это дрыпало, дрыпса поўз цебе ідзе, то моўчыць. Луткі.
88 👁