на плыце. Дварэц. Падвязаная жардзіна на страсе ў час крыдця, па якой ходзяць. Верасніца.
ДРО'СЕН, ДРАСЁ'Н м. Расліна драсён, Дросен. Запясочча. Драсён. Д.-Гарадок.
ДРОТО'ВАНЫ прым. 3 дротам у лычы (пра свіней). Коб дротован, тоб не рыў, не корпаў. Кароцічы.
ДРОТОВА'ЦЬ незак. 1. Зацягваць у лыч дрот. Поросята крычаць, як дротуюць. 2. Аплятаць дротам гаршчок. Запясочча.
ДРО'УКА ж. Першадёлка. Альшаны.
ДРОЦІ'НА ж. Дрот. Гарапнік— гэто гума з дробною. Хотамель. Нема гвоздоў, то дроціною прывезаў. Пагост.
ДРУГ м. Сябрук. Для доброго друга i волы с плуга (прыказка). В. Малешава.
ДРУТІ 1 ліч. Другі. Побуджаць ідуць на другі дзень, як сховаюць. Дварэц. Другого дня после веселья поехалі ўжэ. Старажоўцы. 2 прым. Іншы. Друга дзеўка ніяк не ходзіць гуляць на село, а бач, i замуж пошла. Луткі. Д 3 д р у г о е травы. Не такі, як іншыя. Луткі.
ДРУГОЦЁ'ЛКА ж. Карова другім цялём. Сямігосцічы.
ДРУЖА'К м. Дружбак. Коту собака не дружак. В. Малешава.
ДРУЖА'КА ж. Дружбак, сяброўка. Му з гэтой бабою дружакі. Хачэнь.
ДРУ'ЖБА ж. Груда людзей, якія сябруюць. Наша мала дружба. Запясочча.
ДРУ'ЖКА ж. Дружка. А чыя гэто дзеўка за дружк у ў нашое молодое? Кароцічы.
ДРУЖЭ'ННЫ прым. Сяброўскі. А вон такі дружэнны! Дварэц.
ДРУК м. Кол, дручок. Одзін друк за сем рук (прыказка). Сямігосцічы. , ДРУКО'НЩЬ незак. экспр. Пісаць. Хваціць тобе друконіць, будом обедаць. Хачэнь.
ДРУЧ'Е н. зб. Kii, палкі. Побралі друч'е да пошлі біць злодзеёў. Верасніца.
ДРУЧО'К м. Дручок. Дручок зробіў з голіны. Альпень. Кол, якім ускочваюць на воз калоды. Одзін дручок за сем ручок (прыказка). Аздамічы. Бярвенца, якім падважваецца калодка на станіне. Запясочча. Палка з зарубкамі, якой прыціскаюць салому пры крыцці страхі. Сямігосцічы
Дадатковыя словы
дротованы, дротоваць, дроука, дроціна, другоцёлка, друконщ, друче
35 👁